Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч
Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч (1775—1842) — грамадскі дзеяч Расійскай імперыі, буйны землеўласнік на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Бацька вядомага жывапісца Валенція Ваньковіча.
Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Ліс | |||||||
|
|||||||
Род | Ваньковічы | ||||||
Бацька | Аляксандр Янавіч Ваньковіч[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Грыгаровічаў[d] | ||||||
Жонка | Схаластыка з Гарэцкіх[d] | ||||||
Дзеці | Валянцін Ваньковіч і Станіслава з Ваньковічаў[d] |
Паходжанне і сям’яПравіць
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Аляксандра Янавіча Ваньковіча, чашніка менскага, і Сафіі са шляхецкага роду Грэгаровічаў.
У шлюбе са Схаластыкай са шляхецкага роду Гарэцкіх меў чатырох дзяцей:
- Аляксандр Мельхіёравіч Ваньковіч.
- Валенцій Мельхіёравіч Ваньковіч (1800—1842), жывапісец. Жонка: Анэля Растоцкая.
- Караль Мельхіёравіч Ваньковіч (хр. 15.10.1805—1854), уласнік маёнтка Калюжыцы. жонка: Разалія Ваньковіч.
- Станіслава Мельхіёраўна Ваньковіч. Муж: Гарноўскі.
Партрэт Мельхіёра Ваньковіча. Мастак Валенцій Ваньковіч, 1836—1839 гг.
Партрэт Схаластыкі Ваньковіч (з роду Гарэцкіх). Мастак Валенцій Ваньковіч, 1830—1839.
Службовая дзейнасцьПравіць
Старшыня Ігуменскага павятовага земскага суда (1799—1802), старшыня галоўнага суда 2‑га Дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1805—1808).
МаёнтакПравіць
Валодаў маёнткам Малая Сляпянка ў Мінскім павеце і маёнткам Калюжыцы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
ЛітаратураПравіць
- 56/43. Мельхіёр // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
- Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
- Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.