Раўнаполле

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Раўнапо́лле[1] (трансліт.: Raŭnapollie, руск.: Равнополье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Вёска
Раўнаполле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 304 чал. (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222850
Аўтамабільны код
5
Раўнаполле на карце Беларусі ±
Раўнаполле (Беларусь)
Раўнаполле
Раўнаполле (Мінская вобласць)
Раўнаполле

Назва правіць

Пасяленне заснавана на роўнай мясцовасці, роўным полі, таму яно так і названа.

Гісторыя правіць

У складзе Расійскай імперыі правіць

Па пісьмовых крыніцах 19 ст. сяло ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнаць Ашторпаў. У 1897 годзе дзейнічалі школа царкоўнай граматы, пітны дом, хлебазапасны магазін.

У 1904 г. адкрыта народнае вучылішча.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені. У 1939 г. створаны калгас «Савецкая Беларусь», працаваоа кузня.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Страчаная спадчына правіць

  • Царква (узгадваецца ў 1880 г.).
  • Капліца (узгадваецца ў 1897 г.).

Чыгуначны правіць

 
Прыпыначны пункт

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Раўнаполле

Насельніцтва правіць

  • 1816 год — 18 двары, 120 жыхароў.
  • 1880 год — 30 двароў, 414 жыхароў.
  • 1897 год — 108 двары, 666 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 года — 132 двары, 304 жыхары.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Раўнапо́ле, Слабада́, ж.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 443. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  3. https://www.sb.by/articles/dzyakuy-druzha.html
  4. https://zbsb.org/news/abroad/8977/

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі правіць