Захар Якаўлевіч Бірала
Захар Якаўлевіч Бірала (псеўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка; 2 (15) лютага 1906, в. Раўнаполле Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 14 верасня 1993, Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі паэт, сатырык.
Захар Якаўлевіч Бірала | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка |
Дата нараджэння | 15 лютага 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 верасня 1993 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
БССР, ![]() |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, сатырык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Пасля сканчэння пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 1925—1928 працаваў разам з бацькамі на сваёй гаспадарцы. Першыя вершы надрукаваў у 1926 у газеце «Беларуская вёска». У хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца на старонках газ. Чырвоная змена, «Савецкая Беларусь», часопісе «Малады араты». У 1931 скончыў рабфак БДУ; у 1934 — МВПТ. У 1934—1936 выкладаў беларускую і рускую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе. Арыштаваны 14.11.1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобл. на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках. Вызвалены ў 1940. У 1940—1941 настаўнічаў у в. Сенніца Мінскага раёна, выкладаў беларускую мову і літаратуру. Падчас вайны жыў з бацькамі ў в. Астравы Рудзенскага раёна. У 1944—1945 у дзеючай арміі, быў цяжка паранены. У 1945-1973 выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры Мар’інагорскага сельгастэхнікума. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаб’яднання пры раённай газ. «Сцяг працы». Рэабілітаваны ў 1958. Толькі пасля рэабілітацыі ў Бірыла з’явілася магчымасць зноў публікаваць свае кнігі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1980. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалямі[1].
ТворчасцьПравіць
Друкаваўся з 1925 г. Выступаў у жанры сатыры і гумару. Аўтар кніг гумарыстычных вершаў «Смех і радасць вёскі» (1929), «Цвітуць кветкі» (1963), «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), зборніка лірыкі, сатыры і гумару «Розы і крапіва» (1986).
Ушанаванне памяціПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 169; БП, т. 1.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.