Георгій Уладзіміравіч Меркуль
Георгій Уладзіміравіч Меркуль (нар. 1 чэрвеня 1938, в. Раўнаполле, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1974), дацэнт (1988). Спецыяліст у галіне лесазнаўства і лесаводства.
Георгій Уладзіміравіч Меркуль | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык, лесавод |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук (1974) |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1965; аспірантура, спецыяльнасць «Лесазнаўства і лесаводства; лясныя пажары і барацьба з імі», 1968).
З лютага 1966 года і да 1970 года працаваў кіраўніком Талькаўскага лясніцтва[1].
У 1975—2013 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, дацэнт).
Навуковыя інтарэсы
правіцьУстойлівае лесакарыстанне; біялагічная разнастайнасць і павышэнне прадукцыйнасці лясоў. Адзін з аўтараў патэнта «Устройство для измерения диаметров»[2]
Сярод апублікаванага:
- Исследование влияния биологической мелиорации многолетним люпином и минеральных удобрений на рост средневозрастных, приспевающих и спелых сосновых насаждений : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.03.03 / Меркуль Георгий Владимирович. — Минск, 1974.
- Лесаводства : вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасцей «Лясная гаспадарка», «Садова-паркавае будаўніцтва» / [Г. У. Меркуль і інш.]. — Мінск, 2001.
- Тэхналогія лесагаспадарчай вытворчасці : практыкум : вучэбны дапаможнік / Г. Ул. Меркуль [і інш.]. — Мінск, 2004.
Узнагароды
правіцьГанаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2005), Беларускага тэхналагічнага інстытута і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1982, 1986, 1987, 2000, 2008, 2010).