Расціслаў Аляксеевіч Шылай
Расціслаў Аляксеевіч Шыла́й (23 лютага 1936, в. Раўнаполле, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).
Расціслаў Аляксеевіч Шылай | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Брэст |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў БПІ (1960). З 1960 года працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1980 года галоўны архітэктар. З 1981 года начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення па будаўніцтве і архітэктуры, з 1996 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.
Творчасць
правіцьАсноўныя работы ў Брэсце: Брэсцкі аэравакзал (у сааўтарстве, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), жылыя дамы па вул. Набярэжнай (1961—1963), па бульвары Касманаўтаў (1979), будынкі абласной клінічнай бальніцы, тэлевізійна-студыйнага комплексу (абедзве 1965), жылыя дамы на Партызанскім праспекце, магазін па вул. Леніна (1970-я гг.), комплекс жылых дамоў з прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання ва Усходнім раёне па вул. Маскоўскай (1970-я гг.), будынкі музычнага вучылішча па вул. Гогаля (1973), кінатэатра «Беларусь» (1977), будынак Брэсцкага абкама КПБ (1977), жылы дом па вул. Энгельса (1985), фізкультурна-аздараўленчага комплексу (1984); рэканструкцыі гандлёвага цэнтра «Славянскі базар» (2000—2001), вытворчага прадпрыемства пад гандлёвыя рады па вул. Куйбышава (2001); бюст Т. Р. Шаўчэнкі на бульвары Шаўчэнкі (2002); Свята-Георгіеўскі храм у в. Вычулкі Брэсцкага раёна (2003).
Зноскі
Літаратура
правіць- Шылай Расціслаў Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).