Вуліца Леніна (Брэст)

Вуліца Леніна (руск.: улица Ленина) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.

Леніна
Брэст
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Раён Ленінскі раён
Працягласць 2,1 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Развязка на скрыжаванні з вуліцай Герояў абароны Брэсцкай крэпасці
Вуліца паміж вул. Вароўскага і пр. Машэрава

Гісторыя

правіць

Забудоўвалася з канца 1830-х гадоў. У 1856 годзе тут у стылі позняга класіцызму быў пабудаваны кафедральны сабор[1].

У пачатку XX стагоддзя вуліца называлася Бульварным праспектам, з 1913 па 1921 год — Раманаўскім праспектам[1].

Да 1915 года быў забудаваны галоўным чынам левы (усходні) бок вуліцы. Правы займалі землі, якія належалі Брэсцкай крэпасці. На граніцы паміж горадам і крэпасцю, у 1930-х гадах было пастаўлена некалькі межавых знакаў. Але да нашых дзён захаваўся толькі адзін, размешчаны на скрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Гогаля. У 1958 годзе на гэтым знаку была ўсталявана мармуровая дошка з памятным тэкстам: «Сей столбъ границей служилъ между землями города и крепости с 1836 г. по 1915 г.»[1].

У гады Першай сусветнай вайны большасць пабудоў спалена і разбурана[1].

У часы Польскай Рэспублікі насіла імя Люблінскай уніі, у гонар акта аб аб'яднанні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую, зацверджанага 1 ліпеня 1569 года на Люблінскім сойме[1].

У 1939 годзе перайменава ў праспект 17 Верасня, дзень, калі ў 1939 савецкія войскі перайшлі граніцу з Польшчай і практычна без баёў занялі Заходнюю Беларусь[1].

У часы нямецка-фашыцкай акупацыі цяперашняя Леніна нядоўгі час насіла імя Адольфа Гітлера, але хутка была перайменавана ў Нямецкую вуліцу (ням.: Deutschstraße)[2].

Пасля вызвалення горада вуліцы была вернута ранейшая назва — 17 Верасня. У 1948 годзе перайменавана ў вуліцу Леніна. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сфарміравалася і плошча Леніна[1].

У 1984 годзе вуліца рэканструявана і добраўпарадкавана[1].

Размяшчэнне

правіць

Да скрыжавання з вул. Гогаля арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, пасля — з поўначы на поўдзень. Размешчана паміж вуліцамі Карла Маркса і Камуністычнай, да якіх паралельна. З'яўляецца працягам вуліцы Брэсцкіх дывізій, пачынаецца з эстакады над чыгуначнымі пуцямі, перасякае вуліцу Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, на скрыжаванні якой узведзена двухузроўневая развязка, з паўночнага ўсходу прымыкае вуліца Міцкевіча, з паўднёвага захаду — вуліца Леванеўскага, далей перасякае плошчу Леніна, з паўднёвага захаду да вуліцы падыходзіць вуліца Бялова, перасякае вуліцу Гогаля. Пасля скрыжавання з вуліцай Гогаля змяняе арыентацыю, з усходу да вуліцы прымыкае вуліца Будзённага, а з захаду пешаходная частка вуліцы Тэатральнай, далей з усходу прымыкае вуліца Дзяржынскага, з захаду — вуліца Вароўскага, перасякае праспект Машэрава і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Інтэрнацыянальнай каля Брэсцкага рачнога порта. Даўжыня вуліцы складае каля 2,1 км.

Забудова

правіць

Захаваліся будынак казармы (цяпер жылы дом) і два 2-павярховых асабняка (у адным размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»), спраектаваныя архітэктарам Юліянам Лісецкім у 1920-я гады[1].

Няцотны бок

правіць
 
Дом № 7
 
Будынак банка (дом № 9)
 
Будынак Брэсцкага аблвыканкама
 
Дом № 13
 
Дом № 15
 
СДЮШАР па лёгкай атлетыцы

Цотны бок

правіць
 
Дом № 12
 
Дамы №№ 16, 18
 
Дом № 24
 
Дом № 32
 
Кафедральны касцёл Святога Крыжа
 
Дом № 36
  • № 36 — чатырохпавярховы жылы дом.
 
Дом № 38
 
Дом № 50
  • № 50 — чатырохпавярховы жылы дом.
 
Брэсцкі тэатр лялек на рэканструкцыі

Паркі і скверы

правіць

Каля скрыжавання з вуліцай Герояў абароны Брэсцкай крэпасці размешчаны галоўны ўваход у Парк культуры і адпачынку імя 1 Мая.

Вуліца перасякае вуліцы Міцкевіча і Гогаля, які ўяўляюць сабой бульвары. Таксама разбіты сквер на пл. Леніна.

 
Сквер Іконнікава

На скрыжаванні з вуліцай Вароўскага размешчаны сквер Іконнікава. На скрыжаванні з праспектам Машэрава — сквер Савецкіх Пагранічнікаў.

Помнікі

правіць
 
Помнік У. І. Леніну

Зноскі

Спасылкі

правіць