Брэсцкі абласны тэатр лялек

Брэсцкі абласны тэатр лялек — лялечны тэатр, створаны ў 1968 годзе на базе групы лялечнікаў, якая існавала пры Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ з 1963 года. У 1964 годзе калектыў узначаліў рэжысёр А.Сярогін, пры якім і адкрыўся тэатр у чэрвені 1968 года спектаклем «Салдат Даніла» («Птушынае малако») Е.Тудароўскай і В.Мятальнікава.

Брэсцкі абласны тэатр лялек
альтэрн.: Берасьцейскі абласны тэатар лялек
Заснаваны 1963
Краіна
Размяшчэнне
Сайт puppet-brest.by
Map

Тэатр з’яўляецца адным з заснавальнікаў Міжнароднага фестывалю тэатраў драмы і лялек «Белая вежа».

Узнагароды

правіць
  • уладальнік двух Гран-пры Сусветнага фестывалю тэатраў лялек у Празе (Чэхія; 2006, 2010).

Літаратура

правіць
  • Брэсцкі абласны тэатр лялек // Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 2002. С. 166-167.