Адкрыць галоўнае меню

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі — прафесійны тэатр горада Брэста.

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
альтэрн.: Берасьцейскі акадэмічны тэатар драмы імя Ленінскага камсамолу Беларусі
Dramteatrbrest.jpg
Заснаваны 1944
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне вул. Леніна, д. 21, г. Брэст
Кіраўніцтва
Дырэктар Аляксандр Козак
Мастацкі кіраўнік Аляксандр Козак
Сайт bresttheatre.info

ГісторыяПравіць

 
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. «Прымакі»

Створаны 1 кастрычніка 1944 года пастановай СНК БССР як Дзяржаўны тэатр юнага гледача імя Крупскай. Для працы ў тэатры ў Брэст прыехалі выпускнікі чацвёртага курса Маскоўскага гарадскога тэатральнага вучылішча, вучні народнага артыста РСФСР У. В. Гатоўцава, педагогаў М. К. Свабодзіна, М. Ф. Цітушына, выхаваныя ў традыцыях мхатаўскай школы.

10 кастрычніка 1944 г. адбылося творчае хрышчэнне тэатра. У аднапавярховым каменным будынку, размешчаным у двары тэатра, быў паказаны спектакль «Вечар старадаўніх вадэвіляў». У першай палове 1945 г. тэатр атрымаў назву: Дзяржаўны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі. У 1945 г. было падрыхтавана яшчэ тры спектаклі: «Гульня кахання і выпадкаў» П. Марыво, «Кароль-алень» К. Гоццы, «Мяшчане(руск.) бел.» М. Горкага. Мастацкім кіраўніком новага тэатра быў прызначаны рэжысёр Мікалай Антонавіча Міцкевіч.

Рэпертуарны план тэатра на 1946 г. складаўся з спектакляў «Вясна ў Маскве» В. Гусева, «Юнацтва бацькоў» Б. Гарбатава(руск.) бел.), аднаўленне «Мяшчан(руск.) бел.» М. Горкага і канцэртнай праграмы. У трупе тэатра было ўсяго 22 чалавекі: Г. Волкаў, Ю. Уласаў, М. Вінаградаў, К. Айвазоўская, К. Катоўская, П. Рокатаў, І. Болатава, У. Говар-Бандарэнка, В. Мірская-Багданава, В. Мірскі, І. Фрэйдзін, З. Курдзянок, С. Гурыч і іншыя.

Станаўленне тэатра адбывалася цяжка. Часта мянялася адміністрацыйнае кіраўніцтва тэатра, прыязджалі і ад’язджалі акцёры. У 1946 г. адбылася змена галоўнага рэжысёра: замест М. А. Міцкевіча, якога запрасілі працаваць у Віцебск, рэжысёрам стаў Ю. М. Рашымаў. Ён запрасіў у тэатр вопытных акцёраў, сярод якіх была заслужаная артыстка РСФСР В. В. Багданава.

Летам 1948 г. тэатр выязджаў на гастролі ў Мінск, дзе былі паказаны спектаклі «Маладая гвардыя» А. Фадзеева, «Чужое дзіця» В. Шкваркіна, «Сын» В. Патапава і іншыя. Гастролі былі няўдалымі. Адной з прычын было тое, што за год у тэатры змянілася 6 рэжысёраў. У пачатку 1949 г. камітэт па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў БССР вырашыў аб’яднаць Брэсцкі і Магілёўскi драмтэатры ў адзін калектыў, які ўзначаліў А. Міронаў. У трупу Брэсцкага тэатра ўліліся артысты апошняга калектыву, выканаўцы з іншых тэатраў.

Тагачасны тэатр у Брэсце вызначала героіка-рамантычная тэматыка, якая прадстаўлялася пастаноўкамі па п’есах «Маладая гвардыя» Фадзеева, «Ірынка» Чорнага, «Як гартавалася сталь» Астроўскага, «Канстанцін Заслонаў» Маўзона, «Авадзень» Войніч і іншыя. Шырока ставілася класіка.

Пасля ХХ з’езда КПСС ў рэпертуары тэатра з’яўляюцца п’есы, у якіх акцёры імкнуліся асэнсаваць недалёкае гістарычнае мінулае. Да такіх можна аднесці п’есу У. Козела «Кветка шчасця». У гэты перыяд ставяць у тэатры спектаклі па творах А. Арбузава, В. Розава, А. Галіча, Я. Шварца і іншых.

У гэты перыяд тэатр у сваёй працы працягвае звяртацца да ваеннай тэматыкі, беларускай драматургіі, рускай і замежнай класікі. У атмасферы аднаўлення ленінскага стылю кіраўніцтва вялікую цікавасць выклікала асоба правадыра і кожны тэатр імкнуўся паставіць спектакль адпаведнай тэматыкі.

У 1956 г. тэатр перабраўся ў памяшканне па вул. Вароўскага, 13, але ў ліпені 1957 г. будынак быў у аварыйным становішчы. Другая палова 1950-х гадоў была не вельмі ўдалай у творчым жыцці тэатра. Часта змяняліся рэжысёры, пагоршылася якасць спектакляў, мяняліся кадры, збяднеў рэпертуар. На рэспубліканскім тэатральным фестывалі ў 1957 г., прысвечаным 40-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, Брэсцкі тэатр быў на апошнім месцы. З 1963 г. да 1968 г. пры тэатры працавала група лялечнікаў, на базе якой быў утвораны асобны тэатр лялек.

У 1970-я гады асноўнае месца ў рэпертуары тэатра займала сучасная савецкая драматургія. Былі пастаўлены спектаклі Г. Капралава і С. Туманава «Трэцяя варта», Л. Малюгіна «Старыя сябры», Б. Васільева «А зоры тут ціхія», В. Шаўрына «Мае знаёмыя», А. Макаёнка «Трыбунал», Э. Брагінскага і Э. Разанава «Таварышы на службе».

Перабудова, якая пачалася ў краіне ў сярэдзіне 1980-х, закранула ўсе сферы жыцця грамадства, у тым ліку і тэатральную. У 1991 г. калектыў тэатра прыняў рашэнне адмовіцца ад імя ЛКСМБ (потым імя было вернута) і стаў абласным тэатрам драмы. З 1989 да 1995 г. будынак тэатра знаходзіўся на рэканструкцыі.

З 1995 г. тэатр мае назву «Абласны тэатр драмы і музыкі». У яго складзе з’явіўся сімфанічны аркестр. Узначальвае абласны тэатр А. Козак.

У 2005 тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». У 2011 — статус акадэмічнага.

З 1996 года тэатр з’яўляецца арганізатарам міжнароднага фестывалю «Белая вежа».

КіраўніцтваПравіць

Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёрыПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Бакіевіч Р. М. Брэсцкі тэатр драмы і музыкі// Тэатральная энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. С. ― Мн., 2002. ― 169—179.
  • Брестский обласной русский театр имени Ленинского комсомола Белоруссии. ― Мн., 1974.
  • Волчецкий Л. П. Годы, спектакли, роли…― Мн., 1974.

СпасылкіПравіць