Маладая гвардыя (раман)

Маладая гвардыя (руск.: Молодая гвардия) — раман савецкага пісьменніка Аляксандра Фадзеева, прысвечаны дзеючай у Краснадоне падчас Другой сусветнай вайны моладзевай падпольнай арганізацыі пад назвай «Маладая гвардыя» (1942—1943), многія члены якой былі пакараныя нямецкімі захопнікамі.

Маладая гвардыя
Молодая гвардия
Жанр Раман
Аўтар Аляксандр Фадзееў
Мова арыгінала руская
Дата напісання 1946
Дата першай публікацыі 1946
Персанажы Lyubov Shevtsova[d] і Olena Koshova[d]

Большасць галоўных герояў рамана: Алег Кашавы, Ульяна Громава, Любоў Шаўцова, Іван Зямнухоў, Сяргей Цюленін і інш. — сапращдныя людзі. Нараўне з імі, у рамане дзейнічаюць і выдуманыя персанажы. Акрамя таго, аўтар, выкарыстаўшы вядомыя яму імёны юных падпольшчыкаў, якія фактычна існавалі, надзяліў іх літаратурнымі рысамі, характарамі і дзеяннямі, творча пераасэнсаваўшы вобразы гэтых персанажаў.

Існуюць дзве рэдакцыі рамана. Раман «Маладая гвардыя» быў другім па выдавальнасці творам дзіцячай літаратуры ў СССР за 1918—1986 гады: агульны тыраж 276 выданняў склаў 26,143 млн экзэмпляраў[1].

Гісторыя стварэння правіць

Адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны савецкі пісьменнік Аляксандр Фадзееў узяўся за напісанне мастацкага твора пра краснадонскае падполле, узрушаны подзвігам зусім юных хлопчыкаў і дзяўчынак, старшакласнікаў і выпускнікоў мясцовай школы.

Пісьменнік у Краснадоне збіраў матэрыял, даследаваў дакументы, гутарыў з сведкамі. Раман быў напісаны вельмі хутка, з прычыны чаго змяшчаў шмат недакладнасцяў і памылак, якія пазней сур’ёзна адбіліся на лёсах многіх рэальных жывых людзей, згаданых на старонках рамана. Упершыню кніга выйшла ў свет у 1946 годзе.

Фадзееў быў падвергнуты рэзкай крытыцы за тое, што ў рамане ён недастаткова яскрава адлюстраваў «кіруючую і накіроўвалую» ролю камуністычнай партыі. Супраць твора былі вылучаны сур’ёзныя ідэалагічныя абвінавачванні ў газеце «Праўда», органе ЦК ВКП(б), і, як мяркуецца, ад Сакратара ЦК ВКП(б) І. В. Сталіна.

Фадзееў сеў перапісваць раман, дадаўшы ў яго новых персанажаў-камуністаў, і ў 1951 годзе выйшла другая рэдакцыя рамана «Маладая гвардыя».

Роля кнігі правіць

Кніга была прызнана неабходнай для патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і ўвайшла ў школьную праграму СССР, што зрабіла яе абавязковай для прачытання. Да канца 1980-х гадоў раман «Маладая гвардыя» успрымаўся як ідэалагічна ўхваленая гісторыя арганізацыі.

Не ўсе падзеі, апісаныя аўтарам, адбываліся насамрэч. Некалькі чалавек, якія з’яўляюцца прататыпамі персанажаў, прадстаўленыя ў рамане здраднікамі і з прычыны гэтага абвінавачаныя ў здрадзе ў рэальным жыцці, настойвалі на сваёй невінаватасці і былі пазней рэабілітаваны

Крыніцы правіць

  1. Книгоиздание СССР. Цифры и факты. 1917—1987 / Е. Л. Немировский, М. Л. Платова. — М.: Книга, 1987. — С. 299. — 299 с. — 3 000 экз.