Юрый Андрэевіч Арынянскі

акцёр і рэжысёр

Ю́рый Андрэ́евіч Арыня́нскі[2] (27 лістапада 1906, Баку — 1989) — беларускі акцёр і рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Юрый Андрэевіч Арынянскі
Дата нараджэння 27 лістапада 1906(1906-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 1989
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, галоўны рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 лістапада 1906 года ў Баку. Вучыўся ў Маскве, у 1928 годзе скончыў Цэнтральны тэхнікум тэатральнага мастацтва. Працаваў у тэатрах Масквы[3]. У 1939 пераехаў у БССР. У 1939—1947 гадах Ю. Арынянскі акцёр і рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. У 1941—1943 гадах працаваў у франтавых тэатрах Ленінграда[3]. У 1947—1949 гадах[3] — рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, у 1958—1962 гадах — галоўны рэжысёр Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра, у 1962—1966 гадах — галоўны рэжысёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.

Памёр Ю. А. Арынянскі 13 сакавіка 1989 года[3].

Творчасць правіць

Сярод роляў, выкананых А. Арынянскім: Мілер («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Прозараў («Тры сястры» А. П. Чэхава), Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Лабыш («Папараць-кветка» І. Козела), Пратасаў («Дзеці Сонца» М. Горкага), Макферсан («Рускі пытанне» К. Сіманава), Святар Арсень («Сустрэча ў цемры» Ф. Кнорэ) і іншыя.

Сярод рэжысёрскіх прац: «Самалёт спазняецца на суткі» К. Ісаева (1945), «Старыя сябры» Л. Малюгіна (1946), «Дзеці Сонца» М. Горкага, «Від з моста» А. Мілера (1959), «Тры сястры» А. Чэхава (1960), «Сэрца на далоні» І. Шамякіна (1965), «Выклік багам» А. Дзялендзіка (1966) і іншыя.

Зноскі правіць

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — БеларусцыМн.: 1996. — С. 7. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
  2. БелЭн 1996.
  3. а б в г Орынянский Юрий Андреевич (руск.) // Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага

Літаратура правіць

Спасылкі правіць