Анатоль Андрэевіч Дзялендзік

беларускі драматург, сцэнарыст, празаік
(Пасля перасылкі з Анатоль Дзялендзік)

Анатоль Андрэевіч Дзяле́ндзік (нар. 4 сакавіка 1934, в. Кулакі, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 29 лістапада 2019, Мінск) — беларускі драматург, сцэнарыст, празаік.

Анатоль Андрэевіч Дзялендзік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 сакавіка 1934(1934-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 2019(2019-11-29) (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік, кінасцэнарыст, псіхіятр
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся 4 сакавіка 1934 года ў вёсцы Кулакі ў сям’і служачага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан, разведчык, пазней ад’ютант генерала В. Казлова. У 1957 скончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У 1957-1968 гадах працаваў урачом у рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы ў Мінску.

Скончыў у 1969 годзе завочна Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Каля 20 гадоў працаваў членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1965.

Памёр 29 лістапада 2019 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках (П-1, 110/6/8)[1].

Творчасць

правіць

Піша на рускай і беларускай мовах. У 1963 выйшла першая кніга — зборнік гумарэсак "Пагібель «Тытаніка». Аўтар драм «Выклік багам» («Чатыры крыжы на сонцы», 1967, пастаўлена ў 1965), «Грешная любовь» (Масква, 1970, пастаўлена ў 1967), «Начное дзяжурства» (1972, пастаўлена ў 1970), «Последняя земляника в августе» (пастаўлена ў 1975), «Гаспадар» (пастаўлена ў 1985), камедый «Амазонки» (1974, пастаўлена ў 1972), "Операция «Многоженец» (1976, пастаўлена ў 1974), «Аукцион» (пастаўлена ў 1988), «Гіпапатам» (1981). Напісаў шэраг аднаактовых п’ес («Абы ціха», «Дзяўчына з камвольнага» і інш.). Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў «Познай себя» (пастаўлены ў 1972), «Голубой карбункул» (пастаўлены ў 1979) і мастацкіх фільмаў «Заўтра будзе позна» (з М. Крно, пастаўлены ў 1973), «Неудобный человек» (пастаўлены ў 1985), «Волки в зоне» (пастаўлены ў 1990). Напісаў таксама шэраг радыёп’ес («Шаўковыя травы», «Даўгавечнік», «Дыягназ» і інш.). У 1981 выйшаў зборнік камедый "Аперацыя «Мнагажэнец», у 1985 — «П’есы».

Ужо ў камедыі «Гіпапатам» А. Дзялендзіка адчуваецца істотны паварот да ўмоўнасці, скарыстання сродкаў абсурду. Яго п’еса «Султан Брунея» (паст. 1998) паводле сваіх стылёвых прыкмет цалкам належыць да «камедыі абсурду». Твор прысвечаны рэаліям «пасляперабудовачнага» часу. Аўтар паказвае сацыяльныя кантрасты жыцця, супярэчнасці побыту.

Пастаўлена 26 п’ес («Выклік багам» ішла больш як у 100 тэатрах). Знята 6 мастацкіх фільмаў (сумесна з Чэхаславакіяй фільм «Заўтра будзе позна» — аб нацыянальным героі Славакіі Яне Налепку — атрымаў прэмію на міжнародным кінафестывалі ў Плзене за лепшы сцэнарый, зняты ў Кіеве тэлефільм «Пазнай сябе» атрымаў Гран Пры на міжнародным кінафестывалі ў Варне. Па матывах жыцця двойчы Героя сацыялістычнай працы В. Бядулі на кінастудыі «Масфільм» зняты фільм «Нязручны чалавек».

«Ваўкі ў зоне» стаў першым мастацкім фільмам, прысвечаным чарнобыльскай катастрофе. Карціна «Анастасія Слуцкая» атрымала 17 прызоў на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку залаты і плацінавы прызы ў ЗША і прыз «Залаты певень і сто кветак» у Кітаі.

Выдадзена каля 15 кніг (у т.л. зборнік адзінаццаці камедый «Гіпапатам»).

Узнагароды

правіць

За свае заслугі быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Зноскі

  1. Гаўрук — Жалязняк – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 23 жніўня 2024.

Літаратура

правіць
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Спасылкі

правіць