Мікалай Антонавіч Міцкевіч

акцёр і рэжысёр

Мікала́й Анто́навіч Міцке́віч, таксама Мікола Міцкевіч (16 студзеня 1901, Парычы, цяпер Светлагорскі раён, Гомельская вобласць — 23 лютага 1954) — беларускі рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949).

Мікалай Антонавіч Міцкевіч
Дата нараджэння 16 студзеня 1901(1901-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1954(1954-02-23) (53 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, рэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Сябры былога Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, ператворанага ў Дзяржаўны тэатр Беларускай Народнай Рэспублікі. Унізе ў цэнтры сядзяць маладыя артысты трупы: Мікола Міцкевіч, Вера Тарасік. У 2-м радзе ў цэнтры сядзяць (злева направа): Усевалад Фальскі, Язэп Варонка (старшыня Народнага акратарыята Беларусі), Фларыян Ждановіч. У 3-м радзе: Міхась Гурскі, Уладзіслаў Галубок. Менск, красавік 1918 года

Скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). У 1918—1920 гадах акцёр Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. З 1926 года ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (у 1931—1933 гадах мастацкі кіраўнік), у 1934—1941 гадах рэжысёр тэатраў ва Украіне.

Творчасць

правіць

Сярод роляў у БДТ-2: Адольф, («Цар Максіміліян»), Галадуха («Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра), фон Штубэ («Разлом» Б. Лаўранёва), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна). Стварыў яркія спектаклі па п’есах беларускіх аўтараў «Качагары» І. Гурскага (1931), «Заложнікі» А. Кучара (1944), «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы (1950).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць