Алесь Кучар

(Пасля перасылкі з А. Кучар)

Алесь Ку́чар (Айзік Евелевіч Кучар; 27 чэрвеня 1910, в. Прудзішча, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 9 красавіка 1996, Мінск) — беларускі крытык і драматург.

Алесь Кучар
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1910(1910-06-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1996(1996-04-09) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, літаратурны крытык, драматург, крытык, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, журналіст, рэдактар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1909 года ў сям’і служачага. У 1926 годзе працаваў у Смалявіцкім райвыканкаме справаводам.

Вучыўся ў БДУ і Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1929—1932), пасля ў Маскоўскім інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры, які скончыў у 1937 годзе. У 1932—1936 гадах — у рэдакцыях беларускіх рэспубліканскіх газет, на Беларускім радыё.

У 1938—1940 гадах выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута. Адным вечарам 1940 года, калі Максім Танк, Наталля Арсеннева і Алесь Кучар ішлі па Савецкай вуліцы ў Мінску, Танк голасна гаварыў па-беларуску, на што атрымаў спалоханую заўвагу Кучара:

  Ведаеце, не гаварыце так голасна па-беларуску, у нас гэта не прынята[1].  

Напісаў данос на беларускага пісьменніка Станіслава Пятровіча Шушкевіча, сасланага ў высылку. Гэтая гісторыя апісваецца сынам пісьменніка, Станіславам Шушкевічам, у кнізе «Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР»:

«Потым з высылкі вярнуўся бацька і расказаў наступнае. У турме ад яго патрабавалі напісаць даносы на некалькіх чалавек. Абяцалі за гэта вызваліць. Бацька катэгарычна адмовіўся. Яго пачалі пераконваць: не будзь святым, усе так робяць. Маўляў, такі крок — узаемавыгодны. Усіх пастрашаць і адпусцяць на свабоду. Бацька не паверыў і працягваў адмаўляцца. Тады следчы паказаў даносы на яго, напісаныя Эдзі Каган (Агняцвет) і Алесем (Айзікам) Кучарам. Следчы сказаў: напішаш на ўсіх, выйдзеш на волю, усе разам зберыцёся і пасмяецеся ўволю. Мы ўсіх адпусцім і справы вашыя закрыем. Бацька адмовіўся.»

У час Вялікай Айчыннай вайны — журналіст франтавых газет.

3 1945 года намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва», з 1948 года загадчык аддзела ў «Настаўніцкай газеце», з 1951 года рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 19601968 гадах член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкаваўся з 1927 года.

Памёр 9 красавіка 1996 года ў Мінску.

Дзейнасць

правіць

У яго працах 1930—1940-х гг. вульгарна-сацыялагічныя ацэнкі творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага, У. Хадыкі і інш., прыпісванне ім буржуазна-нацыяналістычнай ідэалогіі[uk], эстэцтва. У пазнейшых артыкулах і нарысах пра класікаў беларускай літаратуры, творчасць пісьменнікаў Беларусі (зборнікі «Літаратурна-крытычныя артыкулы», 1953; «Аб мастацкай прозе», 1961) пазбавіўся спрошчанай трактоўкі твораў.

Аўтар п’ес пра партызанскі рух («Заложнікі», пастаўлена ў 1944), мінскіх падпольшчыкаў («Гэта было ў Мінску», пастаўлена ў 1949), пасляваеннае будаўніцтва («Неспакойныя сэрцы», пастаўлена ў 1952), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Чырвонае лісце» (з А. Куляшовым, 1958), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (з М. Фігуроўскім, 1958), «Лісты да жывых» (1965), «Усходні калідор» (з В. Вінаградавым, 1968).

Сям’я

правіць

Меў сына Фелікса Айзікавіча Кучара (нар. 1935), беларускага аператара і рэжысёра дакументальнага кіно.

  • Дзвіной, Нямігай, Віліяй: П’есы і кінасцэнарыі. Мн., 1962;
  • Аблічча часу. Мн., 1971;
  • Літаратурна-крытычныя артыкулы:Выбранае. Мн., 1980.

Зноскі

правіць
  1. Арсеннева, Н. Аўтабіяграфічная нататка // Арсеннева Н. Выбраныя творы / Уклад., камент. Л. Савік; Прадм. А. Сямёнавай. — Мн. — С. 475. — 592 с. — (Беларускі кнігазбор).

Літаратура

правіць