Георгій Уладзіміравіч Заборскі

(Пасля перасылкі з Г. Заборскі)

Георгій Уладзіміравіч Заборскі (11 лістапада 1909, Мінск, Расійская імперыя — 27 сакавіка 1999) — беларускі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1981), Заслужаны будаўнік БССР (1961), акадэмік Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971)[2].

Георгій Уладзіміравіч Заборскі
Stamp 75 Georgy Zaborsky 2007 Mikola Ryzhy.jpg
Дата нараджэння 29 кастрычніка (11 лістапада) 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1999(1999-03-27) (89 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковае званне
Партыя
Працаваў у гарадах Мінск
Найважнейшыя пабудовы Сувораўскае вучылішча
Манумент Перамогі
будынак ЦК ЛКСМБ
помнік І. В. Сталіну
помнік Якубу Коласу
Надмагільны помнік Якубу Коласу
Курапаты
Горадабудаўнічыя праекты пл. Леніна
Цэнтральная пл.
Круглая пл.
Узнагароды
Commons-logo.svg Георгій Уладзіміравіч Заборскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Марка 2007 года з серыі «Выбітныя дойліды Беларусі». Заборскі Г. У. Мастак — Мікола Рыжы.
 
Капэрта 2007 года з серыі «Выбітныя дойліды Беларусі». Заборскі Г. У. Мастак — Мікола Рыжы.

Георгій Заборскі нарадзіўся 11 лістапада 1909 г. у Мінску ў сям’і Уладзіміра Георгіевіча Заборскага, бухгалтара Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, і Алены Іванаўны Заборскай (Зеглінг)[2].

Пасля заканчэння школы ў 1929 г. Г. Заборскі стаў рабочым на стадыёне. Прапрацаваўшы там год, паступіў у Мінскую прафтэхшколу сялянскага вогнетрывалага будаўніцтва. Першую практыку Г. Заборскі праходзіў на будаўнічай пляцоўцы будынка Дома ўрада. Тут жа адбылося яго знаёмства з архітэктарам І. Лангбардам[2].

Скончыўшы вучобу, Георгій Заборскі быў накіраваны ў Ленінградскую Акадэмію мастацтваў. Яго выкладчыкамі былі такія знакамітыя майстры як А. Белагруд, І. Лангбард, О. Мунц, А. Нікольскі і інш[2].

Пасля заканчэння Акадэміі мастацтваў у 1939 г. Г. Заборскі па конкурсу трапіў у Маскву, але працаваў там нядоўга і хутка атрымаў накіраванне ў Мінск. Тут ён быў прызначаны кіраўніком навуковай экспедыцыі па вывучэнні помнікаў архітэктуры і мастацтва Гомельскай і Палескай абласцей[2].

У тым жа годзе ўдзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект помніка для горада Беластока ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі. Яго праект быў прызнаны лепшым, але будаўніцтву перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна[2].

Ужо ў першыя дні вайны пайшоў на фронт добраахвотнікам, але ў баях пад Смаленскам быў цяжка паранены і апынуўся ў шпіталі ўральскага гарадка Троіцка, дзе выканаў шэраг праектаў-эскізаў помнікаў, прысвечаных гераічнай перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якія сталі асновай будучага помніка-манумента Перамогі ў Мінску[2].

Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь і актыўна ўдзельнічаў у працы па адраджэнню зруйнаваных гарадоў і сёлаў. З 1945 года Георгій Заборскі кіруе архітэктурна-канструктарскімі майстэрнямі праектных інстытутаў «Белдзяржпраект» і «Мінскпраект». У 19521964 гадах выкладчык БПІ (дацэнт з 1954)[3]. Ён прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў планіроўкі і забудовы Мінска, Полацка, Оршы. Георгій Заборскі прымае ўдзел у праектаванні плошчаў Мінска: Леніна (Незалежнасці), Цэнтральнай (Кастрычніцкай), Круглай (Перамогі)[2].

У 1950 г. займаецца праектаваннем жылой забудовы па вул. Леніна ў Мінску. У гэты ж час ім былі створаны Сувораўскае вучылішча і будынак ЦК ЛКСМБ. У 1952 г. па яго праекце быў адкрыты помнік І. В. Сталіну, а ў 1954 г. — помнік-манумент на пл. Перамогі[2].

У 1952 г. Георгій Уладзіміравіч спраектаваў дом для сям’і Я. Коласа. Пасля смерці паэта Заборскі прымаў удзел у стварэнні помніка на яго магіле, а праз некаторы час і помніка на плошчы Я. Коласа ў Мінску[2].

У пачатку 60-х гг. па праектах архітэктара будуюцца кінатэатр «Піянер» і музей Вялікай Айчыннай вайны. У гэты ж час Георгій Уладзіміравіч праектуе мемарыяльны комплекс «Зыслаў», адкрыццё якога адбылося ў 1969 г[2].

У сакавіку 1964 г. па асабістаму жаданню перайшоў у праектны інстытут БелНДІдзіпрасельбуд19661979 кіраўнік майстэрні)[3]. Ён зрабіў вялікі творчы ўклад у справу стварэння сучаснага вобліка беларускага сяла. Асноўнымі праектамі гэтага часу сталі грамадскі цэнтр пас. Мышкавічы Кіраўскага раёна, забудова калгаса «Чырвоная Змена» Любанскага раёна, забудова пас. Верцялішкі — цэнтра калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР у 1971 г[2].

Практычную творчую дзейнасць скончыў у пачатку 1990-х гг. Адной з апошніх яго работ стаў праект помніка ахвярам масавых рэпрэсій у Курапатах пад Мінскам[2].

Памёр 27 сакавіка 1999 г[2].

ТворчасцьПравіць

Галоўны кірунак творчасці — грамадзянская і сельская архітэктура. Асноўныя работы ў Мінску: корпус Лячсанупраўлення (1948, у сааўт.), ансамбль жылых дамоў па вул. Леніна (1949—56), карпусы педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1951—59), гасцініца СМ БССР і Літаратурны музей Я. Коласа (1952), тыпавыя праекты райкамаў КПБ і райвыканкамаў (1952—56), рэканструкцыя будынка Мінскага сувораўскага вучылішча (1950—1953), ЦК ЛКСМБ (1953), аэравакзал «Мінск-1» (1957, у сааўт.), забудова Аўтазаводскай плошчы і прылеглага раёна (1955, у сааўт.), Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967), рэканструкцыя плошчы Леніна (1947—57), кінатэатр «Піянер» і Дзяржаўны тэатр лялек (1964). Сааўтар генплана Полацка (1949)[3].

3 1966 года працуе ў галіне сельскага будаўніцтва; сааўтар планіроўкі і забудовы вёсак Верцялішкі Гродзенскага (1969, Дзяржаўная прэмія СССР 1971), Сарачы і Рэдкавічы Любанскага раёнаў (1967—1982; усе ў сааўт.), аўтар Палаца культуры, гандлёвага цэнтра з гасцініцай, жылых дамоў у в. Мышкавічы Кіраўскага раёна, адміністрацыйнага будынка ў в. Сноў Нясвіжскага раёна (усе 1970-я г.) і інш[3].

Работы ў галіне манументальнага мастацтва (у аўтарскім калектыве): Манумент Перамогі (1954) і помнік Я. Коласу (1972) у Мінску, мемарыяльны комплекс Зыслаў (Любанскі раён)[3].


ПамяцьПравіць

Імя архітэктара Заборскага носіць адна з вуліц у Мінску.

Сям’яПравіць

Меў сына Аляксандра Заборскага, таксама архітэктара.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1984), медалямі. Дзяржаўная прэмія СССР (1971), прэмія Савета Міністраў СССР (1982), першыя прэміі за праекты помніка для Беластока (1940), манумента Перамогі ў Мінску (1952, у аўтарскім калектыве), 2-я прэмія за праект помніка гераічным абаронцам Брэсцкай крэпасці (1961, у аўтарскім калектыве) на Усесаюзных конкурсах[4].

Зноскі

  1. Заборский Георгий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 Выстава, прысвечаная 100-годдзю са дня нараджэння Георгія Уладзіміравіча Заборскага
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Заборскі Георгій Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  4. Заборский Георгий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

ЛітаратураПравіць

  • Заборскі Георгій Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Памятныя даты беларускага календара, 1999 г. : (кастрычнік ― лістапад) / складальнікі: Брага Г. В. і інш. // Новыя кнігі : Па старонках беларускага друку. ― 1999. ― № 6. ― С. 11. (3ОК1539)
  • Заборскі Георгій Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  • Заборский Георгий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

СпасылкіПравіць