Аляксандр Георгіевіч Заборскі
Аляксандр Георгіевіч Заборскі (нар. 27 красавіка 1952, г. Мінск) — беларускі архітэктар. Сын беларускага архітэктара Георгія Заборскага.
Аляксандр Георгіевіч Заборскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 красавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Георгій Уладзіміравіч Заборскі |
Дзеці | Георгій Аляксандравіч Заборскі[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1975 годзе архітэктурна-будаўнічы факультэт БПІ па спецыяльнасці «архітэктура». У 1975—1978 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» архітэктарам, пасля старэйшым архітэктарам; у 1978—1983 гадах у інстытуце «Белкамунпраект» старэйшым архітэктарам, вядучым архітэктарам.
У 1983 годзе скончыў аспірантуру БПІ. Член Саюза архітэктараў СССР (пасля Беларусі) з 1983 года. У 1983—1992 гадах галоўны архітэктар архітэктурна-будаўнічага аддзела № 1 інстытута «Белмясцпрампраект». У 1985 годзе скончыў Вышэйшыя інжынерныя курсы САПР аб’ектаў будаўніцтва ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце прамысловых будынкаў і збудаванняў у Маскве.
У 1992—1993 галоўны архітэктар праектаў спецыялізаванага малога дзяржаўнага праектнага прадпрыемства «СІНДА»; з 1993 года — дырэктар Творчай праектнай майстэрні архітэктара Заборскага А. Г. ТМ «АЛМЕГ» (цяпер ППУП «АЛМЕГ»).
Творчасць
правіцьПры яго ўдзеле запраектавана і пабудавана звыш 200 аб’ектаў па тэрыторыі былога СССР грамадзянскага і прамысловага профіля.
Сям’я
правіцьСын выдатнага беларускага архітэктара Георгія Заборскага. Мае сына Георгія Заборскага, таксама архітэктара.
Зноскі
Літаратура
правіць- Заборский Александр Георгиевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)