Адкрыць галоўнае меню
Помнік Якубу Коласу на плошчы, названай у яго гонар

Плошча Якуба Коласа (да 1956 — Камароўская) — плошча ў Першамайскім раёне Мінска, размешчана на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Якуба Коласа. У цэнтры плошчы — помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу, справа і злева ад яго — скульптуры герояў яго твораў. Каля паловы плошчы займае сквер з фантанамі. Пад плошчай размешчана аднайменная станцыя метро.

Cкульптуры герояў твораў Якуба Коласа на плошчы яго імя

Да плошчы прымыкаюць вуліцы Якуба Коласа, Чырвоная, Залатая Горка, Веры Харужай, Бульвар Мулявіна. З усходу паміж Праспектам Незалежнасці (Скарыны) і вул. Я. Коласа знаходзіцца былы будынак Універсітэта фізкультуры.

На поўначы — Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі і былы будынак Мінскага паліграфкамбіната імя Я. Коласа. На захадзе — жылы будынак, які змяшчае былое памяшканне кафэ «На ростанях». На бульвары Мулявіна на поўдні — Дзяржаўная філармонія, каля яе — крамы ЦУМ «Мінск», жылыя дамы з гастраномам «Радзівілаўскі», «Лянок», «Садавіна-гародніна» перабудаваная ва ўніверсам.

План плошчы Якуба Коласа

ГісторыяПравіць

Плошча Якуба Коласа размешчана на месцы гістарычнай Камароўкі — вёскі, якая дала назву Камароўскаму рынку. Першапачаткова плошча называлася Камароўскай.

Фарміраванне плошчы пачалося з рэканструкцыі так званых «Камароўскіх віл» на стыку былых Барысаўскага і Лагойскага трактаў і будаўніцтва інстытута фізкультуры ў 1936-1939 гг.. У сучасным выглядзе забудавана паводле праекта 1952 г. (арх. М. Баршч, Л. Аранаўскас і Л. Мацкевіч), дзе былі ўлічаны прапановы праектаў 1939 г. (арх. У. Мураўёў) і 1940 г. (арх. А. Клімаў).

У 1956 годзе плошча была названа ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. З 1962 па 1972 гады на плошчы бліжэй да Універсітэта Фізкультуры стаяў помнік атаму. Помнік Якубу Коласу і героям яго твораў урачыста адкрыты 3 лістапада 1972 года ў дзень 90-годдзя Якуба Коласа на цэнтральнай частцы плошчы. Аўтар скульптурнай кампазіцыі — народны мастак Беларусі Заір Азгур.

У 1984 годзе была адкрыта станцыя метрапалітэна Плошча Якуба Коласа.

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

СпасылкіПравіць