Плошча (архітэктура)

архітэктура

Плошча — адкрытая, архітэктурна арганізаваная, апраўленая будынкамі і зялёнымі насаджэннямі прастора, якая ўваходзіць у сістэму гарадскіх прастораў; вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе альбо вёсцы.

Плошча Якуба Коласа ў Мінску

Адрозніваюць:

Плошчы з нерэгулярнай сярэдневяковай планіровачнай асновай падзяляюцца на віды: верацёнападобнай, няправільнай шматвугольнай, трохвугольнай канфігурацыі, з прасторава не аформленым перыметрам. Комплексы з прасторава не аформленым перыметрам сустракаюцца ў малых гарадскіх паселішчах. У сувязі з экстэнсіўнай забудовай і прыляганнем зямельных угоддзяў плошча абмежавана групамі будынкаў, размешчанымі з вялікімі разрывамі. Яе ўмоўная ўнутраная прастора мае візуальныя выхады ў навакольнае прыроднае асяроддзе і ў плане не ўтварае якую-небудзь геаметрычную фігуру[1].

Плошчы з гатычнай ці рэнесанснай асновай падраздзяляюцца на комплексы прамавугольнай, трапецападобнай ці блізкай да іх формы; складанага Г-падобнага абрысу з выкарыстаннем прамых вуглоў.

Плошчы з барочнай асновай дыферэнцыююцца на віды: прамавугольнага ці трапецападобнага абрысу; ускладненай канфігурацыі — правільны многавугольнік ці авал.

Комплексы, створаныя нанова ці ператвораныя ў перыяд класіцызму, падзяляюцца на віды: прамавугольнай ці трапецападобнай формы; ускладненага, але геаметрычна яснага абрысу — авальнага ці абрысу, які спалучае розныя фігуры; няправільных абрысаў, абумоўленых выкарыстаннем пры рэканструкцыі нерэгулярнай планіроўкі, якая існавала раней.


Зноскі

  1. Ю. В. Чантурия МЕТОДОЛОГИЯ РАЗРАБОТКИ ТИПОЛОГИЙ КОМПЛЕКСОВ ЗАСТРОЙКИ ПЛОЩАДЕЙ ВТОРОЙ ПОЛОВИНЫ XVIII — ПЕРВОЙ ПОЛОВИНЫ XIX ВЕКА(руск.) // Вестник ВолгГАСУ. Сер.: Стр-во и архит.. — 2013. — В. Вып. 31(50). Ч. 1. Города России. Проблемы проектирования и реализации.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць