Адкрыць галоўнае меню
Славутасць
Помнік Іосіфу Сталіну
53°59′ пн. ш. 27°36′ у. д.HGЯO
Краіна БССР
Горад Мінск
Статус дэмантаваны

Помнік Сталіну на Цэнтральнай плошчы ў Мінску — цэнтральны скульптурны твор Мінска ў сталінскі перыяд гісторыі Беларускай ССР.

АпісаннеПравіць

Быў створаны аўтарскім калектывам скульптараў З. І. Азгура, А. А. Бембеля, А. К. Глебава і С. І. Селіханава.

Фігура кіраўніка савецкай дзяржавы І. В. Сталіна ўзносілася на вышыню каля 10 метраў (разам з пастаментам). Акрамя Цэнтральнай плошчы, помнікі Сталіну таксама былі ўстаноўлены ў парку «Прафінтэрн» (цяпер — парк імя М. Горкага), а таксама ля ўваходу ў бібліятэку імя Леніна.

Гісторыя помнікаПравіць

Бронзавая скульптура была адлітая па загадзя падрыхтаванай мадэлі помніка, вылепленая з гліны.

Афіцыйнае адкрыццё помніка адбылося 21 верасня 1952 года. Цэнтральная плошча была запоўненая цалкам — сабраліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Мітынг, прысвечаны адкрыццю манумента, адкрыў сакратар Мінскага абласнога камітэта КП (б) Б К. Т. Мазураў.

Сакратар мінскага камітэта КП(б)Б І. Д. Варвашэня зачытаў на ім пастанову «О переименовании центральной улицы города Минска от Дома Правительства БССР до Московского шоссе в проспект имени Сталина».

Праз 8 гадоў па смерці Сталіна, 3 лістапада 1961 года помнік поўнасцю дэмантаваны за адну ноч.

Цікавыя фактыПравіць

На пастаменце фігуры Сталіна змяшчаўся арнамэнт зацверджанага ў год адкрыцця помніка новага сцяга БССР (гэты ж арнамент змяшчаецца на цяперашнім афіцыйным сцягу Беларусі).

СпасылкіПравіць