Мінск стары і новы
Мінск стары і новы — беларускі сеціўны рэсурс, прысвечаны гісторыі Мінска. Аўтар-стваральнік — Уладзімір Валажынскі.
Мінск стары і новы | |
---|---|
URL | minsk-old-new.com |
Пачатак працы | 2003 |
Сайт змяшчае фотаздымкі і апісанні вуліц, пляцаў, паркаў, прадмесцяў, помнікаў архітэктуры старога і сучаснага места. Прыведзены спіс пераназванняў вуліцаў; храналогія асноўных гарадскіх падзей; мапы і планы Мінска; славутасці; даведкавая інфармацыя пра музеі, гатэлі. У 2007 годзе на аснове матэрыялаў сайта выйшла кніга з аналагічнай назвай — «Мінск стары і новы».
У 2004 годзе сайт быў адзначаны спецыяльнай намінацыяй аргкамітэта 2-га конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў[1][2]. 4 красавіка 2008 года сайт здабыў гран-пры 6-га штогадовага конкурсу беларускіх кантэнт-праектаў[3].
Зноскі
- ↑ Сергей Дмитриев. Итоги 2-го конкурса контент-проектов // Компьютерные вести. — 2004. — № 11.
- ↑ Участники Конкурса в 2004 году . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2009. Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ Гран-при 6-го конкурса контент-проектов получил сайт "Минск старый и новый" . IT.TUT.BY (4 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2009. Праверана 14 лютага 2021.
Спасылкі
правіць- Галоўная старонка сайта «Мінск стары і новы»
- Галоўная старонка (больш поўная версія) (руск.)
- Горячие линки // Компьютерные вести. — 2005. — № 15.