Сцяг Беларускай ССР
Сцяг БССР — Дзяржаўны Сцяг БССР, зацверджаны 25 снежня 1951.
Беларуская ССР | |
---|---|
СССР | |
![]() |
|
Зацверджаны | 25 снежня 1951 |
Адменены | 25 жніўня 1991 |
Прапорцыя | 1:2 |
![]() 11.04.1927 — 19.02.1937 |
|
Прапорцыя | 1:2 |
![]() 19.02.1937 — 25.12.1951 |
|
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг узору 1995 вельмі падобны на сцяг узору 1951, розніца ў адсутнасці сярпа і молата і ў «інвертаваных» колерах арнамента.
Гл. таксама: Чырвоны сцяг БССР, Бел-чырвона-белы сцяг.
Арнамент на сцягу ўзору 1951
У канцы 1940-х з'явілася палітычная патрэба ў візуальна розных дызайнах сцягоў саюзных рэспублік СССР, асабліва тых, якія былі членамі ААН. Для сцяга БССР у якасці адметнасці выбралі беларускі народны арнамент. Тады ў даваенных архівах Белпрамсавета быў знойдзены малюнак вышыўкі на ручніку, вышытым у 1917 сялянкай Матронай Маркевіч з в. Касцелішча Сенненскага раёна. Вышыўка называлася «Узыходзячае сонца». Мастак М. І. Гусеў падрыхтаваў праект на аснове рысунка, з пэўнымі сімвалічнымі дадаткамі.
Арнамент сцяга сімвалічна расшыфроўваецца так (паласа з арнаментам павернутая гарызантальна):
- цэнтральная рамбавідная фігура сімвалізуе ўзыходзячае сонца;
- рагавідныя фігуры злева і справа ад яе сімвалізуюць багацце і дабрабыт;
- фігура ўнутры ромба гэта «ключ да шчасця»;
- прамавугольная фігура з меншымі прамавугольнікамі, далучанымі злева і справа, гэта «вотыўны знак», які выражае жаданне здзяйснення мар;
- арнаментальная фігура сімвалізуе хлеб (гэтага не было на арыгінальнай вышыўцы, дададзена пасля пэўнай дыскусіі).
Гл. таксама
Крыніцы
- Басаў А. Н., Куркоў І. М. Флагі Беларусі ўчора і сёння / Пер. А. Н. Найдовіч. — Мн.: Полымя, 1994. ISBN 5-345-00730-6.