Адкрыць галоўнае меню

Гімн Беларускай ССР

дзяржаўны гімн у 1955—1991 гадах

Гімн Беларускай ССР створаны ў 1955 годзе. Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча. З'яўляўся дзяржаўным гімнам у 19551991 гадах. Затым да 2002 года гімнам Беларусі была толькі музыка без тэксту, а ў 2002 годзе на музыку гэтага гімну былі пакладзеныя перапрацаваныя вершы.

Гімны Беларусі
Гімн ВКЛ (1418 стст.)
Гімн БНР (1918)
Гімн Беларускай ССР (19551991)
Гімн Беларусі (19912002)
Гімн Беларусі2002)

ТэкстПравіць

Мы беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
У бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!

Сілы гартуe, люд Бeларусі
Ў братнім саюзe, ў мужнай сям’і
Вeчна мы будзeм, вoльныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вoльнай зямлі!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабoдны народ!

Дружба нарoдаў – сіла нарoдаў,
К шчасцю працoўных сoнeчны шлях
Гoрда ж узвіся ў свeтлыя высі,
Сцяг камунізму – радасці сцяг!

Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савeцкi народ!

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць