Багародзіца (гімн)

гімн Вялікага Княства Літоўскага ў 14—18 стагоддзях

«Багародзіца» — гімн Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVIII стагоддзях і найстарэйшы польскі рэлігійны гімн. З XV стагоддзя зваўся таксама «Песняй Айчыны» і ўжо тады лічыўся старадаўнім[1]. Спяваўся пры каранацыях, прыдворных цырымоніях і іншых урачыстасцях, войскам перад бітвамі, пры асвячэнні мошчаў святых, на пахаваннях дзяржаўных асоб[1].

Гімны Беларусі
Гімн ВКЛ (1418 стст.)
Гімн БНР (1918)
noicon
Гімн Беларускай ССР (19551991)
noicon
Гімн Беларусі (19912002)
noicon
Гімн Беларусі2002)
noicon
«Багародзіца», рукапіс з 1407 г.

Гісторыя правіць

 
Карціна Юзафа Бранта «Багародзіца» (1909) — Польска-літоўскія войскі разам спяваюць «Багародзіцу» перад бітвай.

«Багародзіцу» адносяць да гімнаў, а не да малітваў, на падставе наяўнасці вершаванага тэксту. Найстарэйшы запіс тэксту з мелодыяй зроблены ў 1407 годзе. Упершыню ў крыніцах «Багародзіца» згадваецца Янам Длугашам, у сваёй Хроніцы ён распавядае, што на пачатку бітвы пры Грунвальдзе польска-літоўскае войска заспявала «Багародзіцу» і, патрасаючы дзідамі, рушыла на ворага[1]. Мабыць, у Вялікім Княстве Літоўскім тэксты «Багародзіцы» змяшчаліся ў многіх распаўсюджаных рукапісах і друкаваных выданнях, ад так званага «Статута Яна Ласкага» (1506) да «Volumina legum» (1732).

 
Найстарэшы захаваны беларускі запіс гімна «Багародзіца», 1529 г.

Так, напрыклад, варыянт «Багародзіцы» пад назвай «Песнь о велебной девици Панне Марии» ўключан разам з важнымі заканадаўчымі актамі ў спіс Замойскіх[2][3] Статута ВКЛ 1529 года (зборнік на старабеларускай мове). Акрамя таго, гімн на польскай мове быў уключан у склад лацінамоўных Лаўрэнцеўскага і Пулкаўскага спісаў[4] Статута ВКЛ 1529 года.

У XVI стагоддзі быў перакладзены на лацінскую мову. Вядома шаснаццаць нотных запісаў «Багародзіцы», зробленых у XV—XVIII стагоддзях.

Мелодыя Багародзіцы набліжана да мелодый грыгарыянскага харалу; запісаны нотамі-неўмамі на пяцілініі, у ключы ФА, у малой актаве, такім чынам, прызначана для выканання мужчынскім хорам ва ўнісон ці голасам. Танальна мелодыя належыць да 1. грыгарыянскага тону. Тэкст з рукапісу 1407 года з’яўляецца найранейшым вядомым сёння вершаваным запісам польскай мовы.

Найстаражытнейшы вядомы тэкст (1407) правіць

Bogurodzica, dziewica
Bogiem sławiena Maryja
Twego syna, Gospodzina,
Matko zwolena Maryja
Zyszczy nam Spuści nam. Kyrieleison.
Twego dzela krzciciela, Bożycze
Usłysz głosy, napełń myśli człowiecze.
Słysz modlitwę, jąż nosimy
A dać raczy, jegoż prosimy,
A na świecie zbożny pobyt
Po żywocie rajski przebyt.
Kyrieleison.

Беларускі варыянт перакладу[5]:

Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя
У твайго сына, Гаспадзіна
Маці звалёна, Марыя
Зычы нам і адпусці нам
І дзеля Хрысціцеля, Божыца
Слыш галасы, чалавечы мыслі поўнь
І малітву табе узносім
І даць рады цябе ж просім
Дай на свеце збожны пабыт
Па жывоце дай райскі быт
Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя

Сучаснае выкананне правіць

Зноскі

  1. а б в Славянамоўная паэзія ВКЛ 16-18 стст./ А. У. Бразгуноў. Каментарыі.
  2. Песнь о велебной девици Панне Марии // Статут ВКЛ 1529 г.: спіс Замойскіх.
  3. С. Лазутка, Э. Гудавичюс. Первый Литовский Статут. с. 50.
  4. С. Лазутка, Э. Гудавичюс. Первый Литовский Статут. с. 95, 101.
  5. http://totalbelarus.blogspot.com.by/2012/12/blog-post_3.html

Літаратура правіць

  • Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мінск: Беларус. навука, 2011. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі)
  • Лазутка С., Гудавичюс Э. Первый Литовский Статут / Вильнюс. гос. ун-т им. В. Капсукаса, Ин-т истории АН ЛССР. — Т. 1. Ч. 1, Палеографический и текстологический анализ списков. — Вильнюс: Минтис, 1983.

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Багародзіца