Сенненскі раён
Се́нненскі раён — раён у складзе Віцебскай вобласці. Утвораны 17.07.1924 г. у складзе Віцебскай акругі. З 20 лютага 1938 г. уваходзіць у Віцебскую вобласць. Мяжуе з Віцебскім, Лёзненскім, Талачынскім, Аршанскім, Чашніцкім, Бешанковіцкім раёнамі.
Сенненскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Віцебская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Сянно | ||||
Кіраўнік | Ігар Аляксандравіч Мароз[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 79,49 %, руская 19,29 % Размаўляюць дома: беларуская 50,25 %, руская 44,94 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
26 307 чал.[2] (12-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 13,38 чал./км² (12-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,21 %, рускія — 4,31 %, іншыя — 1,48 %[2] |
||||
Плошча |
1 966,05[3] км² (8-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
152 м[4] | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Плошча раёна 2 тыс. км². Насельніцтва 31,6 тыс. чал. (2003).
ПрыродаПравіць
Паверхня паўднёвай часткі ўзгорыста-платопадобная, у межах Аршанскага ўзвышша, паўночная і паўночна-заходняя часткі раўнінныя, з асобнымі ўчасткамі астраўных павышэнняў у межах Чашніцкай раўніны; на крайнім усходзе Лучоская нізіна. Найвышэйшы пункт 263 м (каля в. Папіна), найбольш нізкая адзнака 154 м (урэз вады возера Серакаротня каля в. Рыбнае).
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць марэнныя і водна-ледавіковыя адклады паазерскага, сожскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 30—40 да 240 м (у ледавіковых лагчынах), ніжэй — дэвонскія пясчанікі, гліны, мергелі і даламіты — да 350 м, верхнепратэразойскія гліны, алеўраліты і пясчанікі — да 900—1000 м. Пароды крышталічнага фундамента на глыбіні 750—900 м на захадзе і 1200—1400 м ніжэй узроўню мора на ўсходзе. Вядомы 184 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 36,7 млн тон (найбуйнейшыя Мох-Ніжняя Крывіна, Капланскі Мох, Крыпец, Кічынскае, Забоціна—Бярозка); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 6,4 млн куб. м. (найб. Оўсішчанскае, Латыгальскае, Дубнякоўскае, Яноўскае); 5 радовішчаў глін і суглінкаў з запасамі 5,2 млн куб. м (найб. Ракіта, Тупічанскае, Мелькавіцкае, Папоўскае); 3 радовіішчы пяскоў з запасамі 24,2 млн куб. м (Маргойскае, Папоўскае 1-е, Мішчукоўскае).
Сенненшчына — азёрны край. У раёне 71 возера i 8 буйных сажалак (штучных вадаёмаў). Сярод буйнейшых: Сянно, Вялікае Святое, Багданаўскае Бярозаўскае, Ліпна, Сосна, Кічына, Серакаротня, Ходцы (Любач). Буйных рэк няма.
Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Агульная плошча балот 15,4 тыс. га. Найбольшыя балотныя масівы: Мох-Ніжняя Крывіна, Хабоціна-Бярозка, Капланскі Мох, Замашанскі Мох, Рудзецкае. Пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі каля 48 % тэрыторыі раёна.
Сістэма ахоўваемых прыродных тэрыторый Сенненшчыны ўключае гідралагічныя заказнікі.
НасельніцтваПравіць
- 1999 — 33,9 тыс.
- 2001 — 33,4 тыс. (гарадское 37,4 %)
- 2008 — 27,4 тыс.
ГаспадаркаПравіць
Буйнейшыя прадпрыемствы:
- Багушэўскі льнозавод, ААТ
- Багушэўскі лясгас, ДЛГУ
- Багушэўскі спіртзавод, РУП Віцебскі лікёра-гарэлачны завод
- Камбінат кааператыўнай прамысловасці, ПГПП
- Сенненскі завод сухога абястлушчанага малака, ААТ
- Сенненскі льнозавод, ААТ
Культура і грамадстваПравіць
- Сенненскі краязнаўчы музей
- Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 ў г. Сянно.
- Сенненская ДЮСШ
Старшыні райвыканкомаПравіць
- Ануфрый Мікітавіч Зыкаў 1924
- Іосіф Мікалаевіч Навумчык 1924—1926
- Сямён Агеевіч Брыкаў 1926—1927
- Фёдар Сідаравіч Шляяхтуноў 1927—1929
- Уладзімір Крышкіян 1929
- Нічыпар Сяргеевіч Гнеўка 1929—1930
- Павел Купрыянавіч Грынкевіч 1930
- Себясевіч 1931
- Мікіта Сямёнавіч Брэль 1933
- Рыгор Р. Бялуга 1933
- Рудольф Пятровіч Квіліс 1933—1934
- Алесь Мацвеевіч Качук 1934
- Ілля Якубаў Вераб’ёў 1936—1937
- Міхаіл Якаўлевіч Міклушлоў 1937
- Іван Сямёнавіч Грыгор’еў 1937
- Фёдар Пракопавіч Шлёмін 1938—1941
- Міхаіл Якаўлевіч Міклушоў 1944
- Максім Васільевіч Гавядка 1945—1952
- Пётр Сідаравіч Фіткевіч 1952
- Аркадзь Фролавіч Клімаў 1952—1957
- Кірыла Цімафеевіч Новікаў 1958—1960
- Іван Фёдаравіч Молахаў 1960—1962
- Пётр Купрыянавіч Пацей 1962
- Васіль Васільевіч Бармінскі 1962—1970
- Яўгенія Захараўна Бураўцава 1970—1977
- Яўген Мікалаевіч Маханькоў 1977—1978
- Георгій Віктаравіч Стук 1978—1984
- Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч 1984—1985
- Станіслаў Трафімавіч Вайцяховіч 1985—1996
- Валерый Аляксандравіч Дзегалевіч 1996—2000
- Віктар Іванавіч Зэльман 2000—
Вядомыя асобыПравіць
- Анатоль Вялюгін (1923—1994) — беларускі паэт, кінадраматург, перакладчык; Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (нарадзіўся ў в. Машканы)
- Соф'я Дзмітрыеўна Лі (1904—1988?) — беларускі мастак, заслужаны работнік культуры БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзілася ў вёсцы Обаль[5].
- Пётр Машэраў (1918—1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, з 1965 па 1980 — 1-ы сакратар ЦК КПБ (нарадзіўся ў в. Шыркі)
- Міхаіл Піятуховіч (1891—1937) — беларускі літаратуразнаўца, крытык, педагог (нарадзіўся ў в. Алексінічы)
- Захар Васільевіч Шыбека (1948) — беларускі гісторык (нарадзіўся ў в. Асінаўка)
- Іван Іларыёнавіч Камінскі — Герой Савецкага Саюза
- З. І. Баркоўскі (1911, в. Ліплянск — 1995) — Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны аграном БССР
- В. Е. Бяляеў (1914, в. Вядзец) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна (1932, в. Замошша - 2015) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР
- Мікалай Фёдаравіч Волкаў (1931, в. Нярэйша) — беларускі кардыёлаг.
Зноскі
- ↑ http://www.senno.vitebsk-region.gov.by/ru/rukovodstvo/
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. — 751 с. — 9 500 экз.
ЛітаратураПравіць
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — 616 с.
- Сенненскі раён // Князева, В. М. Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — С. 157—160.
- Сенненскі раён // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 156—160.
- Паўлавец Р. Р., Шайко С. В. Сенненскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31, 32, 38. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.