Сосна (возера, Сенненскі раён)

Со́сна[1] — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозка.

Со́сна
Морфаметрыя
Даўжыня 2,73 км
Шырыня 0,34 км
Плошча 0,54 км²
Аб’ём 0,0021 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,29 км
Найбольшая глыбіня 8,2 м
Гідралогія
Салёнасць 0,15—0,16 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 7,21 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Со́сна (Беларусь)
Со́сна
Со́сна
Со́сна (Віцебская вобласць)
Со́сна
Со́сна
Map

Плошча паверхні возера 0,54 км², даўжыня 2,73 км, найбольшая шырыня 8,2 км. Сярэдняя глыбіня складае 3,9 м, найбольшая — 8,2 м. Плошча вадазбору 7,21 км².
Катлавіна возера Сосна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыня схілаў катлавіны ад 2—5 да 21 м. Берагавая лінія даўжынёй 6,29 км слабазвілістая. У паўднёва-заходняй частцы возера забалочаная пойма шырынёй 150—200 метраў.
Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Найбольшыя глыбіні ўздоўж паўночна-усходняга берага. Возера слабапраточнае, эўтрофнае. Зарастае да глыбіні ў 3 м. Расліннасць пашырана на адлегласці 15—75 м ад берага[1].

У возеры Сосна водзяцца лешч, акунь звычайны, плотка, краснапёрка, шчупак звычайны, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура

правіць