Ліпна (возера, Сенненскі раён)

возера ў Беларусі

Ліпна — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца, каля аграгарадка Ходцы, за 17 км на паўночны ўсход ад горада Сянно.

Ліпна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134,0[1] м
Даўжыня 3,88 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 1,21 км²
Аб’ём 0,00378 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,95 км
Найбольшая глыбіня 5,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 45,9 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ліпна (Беларусь)
Ліпна
Ліпна
Ліпна (Віцебская вобласць)
Ліпна
Ліпна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

Плошча паверхні 1,21 км². Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 3,88 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 8,95 км. Аб’ём вады 3,78 млн м³. Плошча вадазбору 45,9 км². Маюцца 4 астравы агульнай плошчай 2,9 га, у паўночнай частцы возера мелі. Паўночна-ўсходнія схілы катлавіны вышынёй 20—35 м (паўднёва-заходнія 10—20 м), тэрасаваныя, парэзаныя ярамі глыбінёй 4—6 м, параслі густым хмызняком. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны, у канцавых частках возера вышыня іх да 0,2 м, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 5—30 м да глыбіні 1,5—2,5 м. На паўночным захадзе выцякае ручай у возера Ходцы. На схілах адзначаны крыніцы[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)
  2. Азёры. Сенненскі раён

Літаратура

правіць
  • Рэкі і азёры // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]; уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 2003. — С. 22-25.
  • Быньков, А. «Солнечный угол» у озера Липно / А. Быньков // Витебские вести. — 2015. — 29 авг. — С. 13.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.

Спасылкі

правіць