Ходцы (возера)

возера ў Беларусі

Хо́дцы, Любач — возера ў Беларусі ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад горада Сянно каля вёсак Ходцы і Горныя Ходцы.

Ходцы, Любач
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134 м
Даўжыня 1,6 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,53 км²
Аб’ём 0,00132 км³
Найбольшая глыбіня 7,2 м
Сярэдняя глыбіня 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 55,3 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Ходцы, Любач (Беларусь)
Ходцы, Любач
Ходцы, Любач
Ходцы, Любач (Віцебская вобласць)
Ходцы, Любач
Ходцы, Любач
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера складае 0,53 км². Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 7,2 м. Даўжыня берагавой лініі 4,4 км.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая поўначы на поўдзень і кладаецца з двух плёсаў. Найбольш глыбокім з'яўляецца паўднёвы плёс. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 15—18 м на ўсходзе і стромкія вышынёй да 25 м на захадзе. Берагавая лінія звілістая. Берагі маюць вышыню 0,2—0,3 м на ўсходзе, на захадзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.
Мелкаводдзе пясчанае, на глыбіні дно возера выслана глеем.
Возера слабапраточнае. Упадае ручай з возера Ліпна і выцякае ручай у возера Тросна. Возера зарастае ўздоўж берагоў (трыснёг, гарлачыкі, чарот, рдзест).

Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога Р25 (Віцебск—Сянно).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Куловіч М. М. Ходцы. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць