Багушэўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Багушэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Багушэўск.

Багушэўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 43 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Багушэўск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
20 мая 1960
Дата скасавання 27 верасня 1938
Насельніцтва (2019) 4 210
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — станцыя Багушэўская. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР. 15 ліпеня 1935 года Багушэўск атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Багушэўск атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпа, сельсавет скасаваны.

20 мая 1960 года Багушэўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Астапенскага і Навасельскага сельсаветаў і перадачы ў яго склад населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Багушэўскага пассавета (18 населеных пунктаў: Андрэеўшчына, Вакары, Гапоны, Добрына, Дзяругі, Засценак, Казакі, Калянькі, Каўрыжкі, Магілёўка, Пастушкі, Рабцава, Серакаротня, Ског, Худалеі, Цыпкі, Цясі і Яноўшчына), тады ж у склад Забараўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Дубаўцы, Замошша, Станькі, Стрыгі, Чудня і Ярошкі), наўзамен у склад сельсавета з Забараўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Галашчакіна, Грузды, Калантаёва, Масяйкі, Пасад, Узрэчча і Ходасы)[1]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з Асінаўскага сельсавета Віцебскага раёна перададзена вёска Шчытоўка[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Багушэўскага сельсавета 48 населеных пунктаў[3]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Обальскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Грузды, Калантаёва і Ходасы)[4]. 28 чэрвеня 2013 года скасавана вёска Цясы (уключана ў склад Багушэўска)[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Багушэўска) — 2359 чалавек[6], з іх 94,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 4210 чалавек[8].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня і 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Сенненского районного Совета депутатов от 28 июня 2013 г. № 189 Об упразднении деревни Тесы Богушевского сельсовета Сенненского района Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.