Вялікае Святое

возера ў Беларусі

Вялікае Святое возера — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свячанка (выцякае з возера), за 9 км на захад ад горада Сянно, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Ульянавічы.

Вялікае Святое возера
Морфаметрыя
Даўжыня 1,53 км
Шырыня 0,73 км
Плошча 0,77 км²
Аб’ём 0,00048 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,3 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 17,1 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікае Святое возера (Беларусь)
Вялікае Святое возера
Вялікае Святое возера
Вялікае Святое возера (Віцебская вобласць)
Вялікае Святое возера
Вялікае Святое возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 0,77 км². Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 1,53 км, найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб’ём вады 0,48 млн м³. Плошча вадазбору 17,1 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шырыня за 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае цалкам.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 369. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Вялікае Святое» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Вялікае Святое возера».