Свячанка
Свяча́нка[1], Свяча[1] — рака ў Беларусі, у Сенненскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).
Свячанка | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 84 км |
Басейн | 551 км² |
Расход вады | 3,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | возера Вялікае Святое |
• Каардынаты | 54°48′30,78″ пн. ш. 29°33′01,4″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ула |
• Каардынаты | 55°08′16,70″ пн. ш. 29°14′20,95″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ула → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі 84 км. Плошча вадазбору 551 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Выцякае з возера Вялікае Святое за 1,6 км на ўсход ад вёскі Замошша, вусце за 1,8 км на захад ад вёскі Броды Бешанковіцкага раёна.
Прытокі — рака Свінка (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы.
Цячэ праз азёры Хотлінскае, Маеўскае, Сцержань (да ўпадзення ў гэтае возера рака называецца Свяча), Слабадское. Ручаём злучана з возерам Белае.
Даліна Свячанкі амаль на ўсім працягу трапецападобная, каля вытоку і возера Сцержань У-падобная; пераважная шырыня 0,2—0,4 км, каля азёраў, праз якія цячэ Свячанка, пашыраецца да 1—1,5 км. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырыня 0,1—0,3 км, каля вёскі Вярхоўе і Броды Бешанковіцкага раёна адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае. Пераважная шырыня рэчышча 5—10 м, у нізкай плыні да 15 м.
У басейне ракі азёры Малое Святое, Баярскае, Хоцькаўскае, Глыбочына, Запольскае, Чорнае, Рыбакоўскае (Рыбакоўка), Свячанскае, Навасельскае і інш.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Свячанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30—31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
- Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 26—27. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 1 верасня 2021. (руск.)