Сцержань (возера)
Сце́ржань[2][3] — возера ў Беларусі у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свячанка, за 15 км на ўсход ад горада Чашнікі, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Грыбіна.
Сцержань | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 137,6[1] м |
Даўжыня | 1,8 км |
Шырыня | 1,42 км |
Плошча | 1,68 км² |
Аб’ём | 0,00101 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,3 км |
Найбольшая глыбіня | 1,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,6 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,3 ‰ |
Празрыстасць | 1,8 м |
Басейн | |
Упадаюць | рэкі Свячанка (Свяча), Рагожыца, ручаі |
Выцякаюць | рака Свячанка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 1,68 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 1,42 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м, сярэдняя — 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб’ём вады 1,01 млн м³.
Катлавіна рэшткавага тыпу круглаватай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя, параслі трыснягом, асакой, хмызняком. Амаль уся плошча дна возера выслана сапрапелем. Вада празрыстая да дна. Колернасць вады 125°. Цалкам зарастае падводнай расліннасцю.
Возера эўтрофнае. Упадаюць некалькі ручаёў, меліярацыйных каналаў і рэкі Свяча (назва ракі Свячанкі да месца ўпадзення ў возера) і Рагожыца. Выцякае рака Свячанка.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя рыбы.
Зноскі
правіць- ↑ Ліст карты N-35-47. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Блакітная 1994.
Літаратура
правіць- Сце́ржань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Уласаў Б. П. Сце́ржань // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 53. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Сце́ржань // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 358. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)