Студзёнкаўскі сельсавет (Сенненскі раён)
Студзё́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Студзёнка.
Студзёнкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Сенненскі раён |
Уключае | 46 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Студзёнка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 303 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Пустынкаўскі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пустынкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасельскага сельсавета, у склад Забараўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Обаль, Пуцішча, Раманаўка, Рудкоўшчына і Слабада)[1]. 6 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Студзёнка[2]. 2 жніўня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Студзёнкаўскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Студзёнкаўскага сельсавета 32 населеныя пункты[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Алексініцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Адамава, Алексінічы, Алёхнава, Барок, Заслонаўка, Застадолле, Зямковічы, Каменка, Кімейка, Курэйшына, Леснікова, Луг, Папінка, Тур’ева, Утрылава, Шынкава і Шыпы)[5]. 14 мая 2022 года скасавана вёска Буйнічкава[6].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[7], з іх 94,4 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1303 чалавекі[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Сенненского районного Совета депутатов от 14 мая 2022 г. № 224 Об упразднении сельских населенных пунктов Сенненского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.