Аляксей Іванавіч Крайко

Аляксей Іванавіч Крайко (18 мая 1911, вёска Раўнаполле — 2 сакавіка 1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Аляксей Іванавіч Крайко
Дата нараджэння 18 мая 1911(1911-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1943(1943-03-02) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне чырвонаармеец
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 18 мая 1911 года ў вёсцы Раўнаполле (цяпер у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Працаваў у шахце. У 1941 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію, з таго ж часу на франтах Другой сусветнай вайны. Да сакавіка 1943 года гвардыі чырвонаармеец А. Крайко быў стралком 78-га гвардзейскага стралковага палка 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-а войска Паўднёва-Заходняга фронту. Вызначыўся ў час адбіцця атак праціўніка 2—6 сакавіка 1943 года каля чыгуначнай станцыі Тараноўка (ў сучасным Змііўскім раёне Харкаўскай вобласці Украіны) ў складзе ўзвода пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта П. М. Шыроніна. Загінуў у баі.

Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Тараніўка[2].

УзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць