Прушынскія

шляхецкі род герба «Любіч»

Прушынскія (альбо Прашынскія) — сярэднезаможны каталіцкі шляхецкі род ВКЛ і Расійскай імперыі, які карыстаўся гербам «Любіч».

Прушынскія

Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згадваюцца ў XVI ст., паходзілі з Падляшша (Вялікае Княства Літоўскае). Прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. аселі ў Менскім ваяводстве. У XVIII—XIX стст. валодалі Лошыцай пад Мінскам, дзе разбудавалі Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс.

У наш час адна з вуліц Лошыцы носіць імя графаў Прушынскіх.

Радавод

правіць
  1. Юрый Антоній (?—?), першы ўладальнік Лошыцы1719[1])
    1. Юзаф (1709—1790), менскі падкаморы (1770—1780), маршалак Галоўнага трыбунала, жонка: Альжбета Брыгіта Янішэўская
      1. Антоній (?—?), менскі гродскі суддзя і маршалак Галоўнага трыбунала, жонкі: 1) Багуміла Грабоўская, 2) Канстанцыя Карніцкая
        1. Станіслаў Ксаверый (1768—1813), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбунала, жонка: Ганна Сямашка, дачка Андрэя Сямашкі
          1. Ірэній (?—?)
          2. Яўстах (1797—1877), мінскі губернскі маршалак (1863—1877)
          3. Станіслава Тэкля (?—?), муж: Ян Віктаравіч Любанскі
          4. Прот Фелікс (1799—1849), удзельнік вызваленчага паўстання (1830—1831)
      2. Станіслаў (1753—1800), генерал-ад'ютант, ігуменскі павятовы маршалак[2], кавалер ордэна Святой Ганны; прымаў у сваім маёнтку Каралішчавічы імператара Паўла I[1], жонка: Ганна Камароўская
        1. Міхал (1777—1835), падкаморы вялікі літоўскі, жонка: Тэкля Валянская
          1. Міхал (?—?), член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
      3. Казімір (?—?), менскі падкаморыц, шамбялян караля (1786)
    2. Геранім (?—?), ксёндз
    3. Міхал (?—?), ксёндз

Зноскі

  1. а б Юрый Кур'яновіч. Аповеды старасвецкай Лошыцы // «Полымя» № 3, 2008. С. 190-191.
  2. Алег Французаў. Каралеўскі маёнтак — Каралішчавічы // «Культура» № 44 (810), 3 лістапада 2007.

Літаратура

правіць