Фелікс Раймунд Прушынскі

Фелікс Раймунд (Прот Фелікс) Прушынскі (1799, маёнтак Лошыца — 19 студзеня 1849, Гент, Бельгія) — ваенны, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Фелікс Раймунд Прушынскі
Нараджэнне 1799[1]
Смерць 19 студзеня 1849(1849-01-19)[1]
Род Прушынскія
Бацька Станіслаў Ксаверый Прушынскі
Маці Ганна з Сямашкаў[d]
Узнагароды

Біяграфія правіць

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’я Станіслава-Ксаверыя Антонавіча Прушынскага (каля 1768—1813) і Ганны Андрэеўны Сямашка (каля 1770—1820), дачкі Андрэя Сямашкі.

Адстаўны паручнік у 1829 г., актыўны ўдзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Эміграваў у Бельгію, дзе ў 1832 годзе атрымаў званне падпалкоўніка бельгійскіх войскаў, удзельнічаў у вайне з Галандыяй (1839), быў ад’ютантам бельгійскага караля.

Памёр пасля кароткай хваробы 19 студзеня 1849 года ў Генце. Нашчадства не пакінуў.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны крыжамі ордэнаў Ганаровага Легіёна (1833) і Леапольда I (1843).

Зноскі

Літаратура правіць

  • ПРОШИНСКИЙ (ПРУШИНСКИЙ) Евстафий Станиславович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.