Падкоссе

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Падко́ссе[1] (трансліт.: Padkossie, руск.: Подкосье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 27 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 73 км ад Мінска.

Вёска
Падкоссе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 21 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Падкоссе на карце Беларусі ±
Падкоссе (Беларусь)
Падкоссе
Падкоссе (Мінская вобласць)
Падкоссе

Назва паходзіць ад наймення мясцовасці, угодзевага ўрочышча, дзе заснавана паселішча.

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

У другой палове XIX стагоддзя ваколіца ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, месца пражывання шляхты. Краязнавец Аляксандр Ельскі ў 1880-х гадах пісаў, што ў Падкоссі мелі спадчыну: Юшкевіч (3,5 валокі) і Календа (чвэрць валокі)[2].

Паводле спісу землеўладальнікаў, у 1889 годзе зямлёй у Падкоссі валодалі: дваранін каталіцкага веравызнання Казімір Данілавіч Канстанціновіч (22 дзесяціны змялі), дваранін каталік Франц Адамавіч Лепель (20 дзесяцін), дваране каталікі Іван і Рыгор Вікенцевічы Мількевічы (43 дзесяціны), дваранін каталік Антон Восіпавіч Мількевіч (8 дзесяцін), дваранін каталік Пётр Восіпавіч Мількевіч (3 дзесяціны), дваранін каталік Віктар Вікенцевіч Мількевіч (50 дзесяцін), мешчанін каталік Ігнацій Казіміравіч Мількевіч (17 дзесяцін), дваранін каталік Вікенцій Іосіфавіч Мількевіч (1,5 дзесяціны), дваранка каталічка Антаніна Міхайлаўна Мількевіч (15 дзесяцін), селянін каталік Міхаіл Вікенцевіч Ахрамовіч (68 дзесяцін), дваране каталікі Вікенцій і Ігнацій Антонавічы Паўловічы (6 дзесяцін), дваранін каталік Іван Вікенцевіч Паўловіч (8,5 дзесяціны), селянін каталік Міхаіл Карлавіч Пракаповіч (6 дзесяцін), праваслаўная сялянка Агаф’я Чаславаўна Пракаповіч (16 дзесяцін), дваранін каталік Эдуард Францавіч Рачкоўскі (13 дзесяцін), дваранін каталік Вікенцій Пятровіч Татур (30 дзесяцін), дваранін каталік Карл Казіміравіч Татур (20 дзесяцін), дваранін каталік Франц Адамавіч Татур (19 дзесяцін), дваранін каталік Іван Эдуардавіч Татур (11 дзесяцін), мешчанін каталік Антон Казіміравіч Цадроўскі (16 дзесяцін), дваранін каталік Адам Васілевіч Юшкевіч (68 дзесяцін)[3].

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Ленінскі шлях», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1943—1944 гадах у наваколлі базіраваўся штаб савецкай партызанскай брыгады «Полымя». У студзені 1943 года вёска спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі, забіта 20 жыхароў[4]. Пасля вайны вёска адноўлена.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[5].

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 20 двароў, 162 жыхары
  • 1908 год — 23 двары, 143 жыхары
  • 1917 год — 36 двароў, 175 жыхароў
  • 1960 год — 171 жыхар
  • 2002 год — 33 двары, 55 жыхароў
  • 2009 год — 27 жыхароў
  • 2019 год — 21 жыхар[6]

Памятныя мясціны

правіць
  • Брацкая магіла (1941—1944 гады).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1887, с. 410.
  3. Памяць 2003, с. 77—99.
  4. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 14 ліпеня 2024.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  6. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць