Рэпішча (Пухавіцкі раён)
Рэ́пішча[1] (трансліт.: Repišča, руск.: Репище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 30 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 76 км ад Мінска. Паміж рэкамі Балачанка і Ігуменка.
Вёска
Рэпішча
|
Назва
правіцьНазва ўтворана ад угоддзевага ўрочышча Рэпішча, дзе ўзнікла паселішча. Рэпішча — месца, дзе сеялі рэпу[2].
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ другой палове XIX стагоддзя шляхецкая ваколіца ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, адносілася да каталіцкай парафіі Блонь[3].
У 1889 годзе ў ваколіцы Рэпішча землеўладальнікамі былі: праваслаўная сялянка Караліна Васілеўна Буценц (10 дзесяцін зямлі); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Франц Ігнатавіч Верніхоўскі (22 дзесяціны); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Восіп Сільвестравіч Драздоўскі (15 дзесяцін); дваране рыма-каталіцкага веравызнання Іван, Ігнацій і Восіп Адамавічы Дулевічы (68 дзесяцін); дваране рыма-каталіцкага веравызнання Антон, Іван і Ігнацій Ждановічы (130 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Вікенцій Сцяпанавіч Ждановіч (45 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Віктар Фаміч Ждановіч (20 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ігнацій Фаміч Ждановіч (20 дзесяцін); праваслаўны дваранін Віктар Якаўлевіч Замбржыцкі (78 дзесяцін); праваслаўны дваранін Восіп Якаўлевіч Замбржыцкі (60 дзесяцін); мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Аляксандр Міхайлавіч Казела (20 дзесяцін); праваслаўны мешчанін Раман Сямёнавіч Калейка (50 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Фердынанд Пятровіч Корбут-Карфа (ягоная частка ваколіцы таксама звалася Барок, 35 дзесяцін); дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Валерыя Казіміраўна Мількевіч (70 дзесяцін); праваслаўны мешчанін Аляксандр Антонавіч Міцкевіч (10 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Цэзарый Францавіч Навадворскі (45 дзесяцін), дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Адамавіч Татур (20 дзесяцін); селянін рыма-каталіцкага веравызнання Фама (Тамаш) Васілевіч Юшкевіч (59 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Афанасій Іванавіч Янкоўскі (30 дзесяцін); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Міхаіл Іванавіч Яноўскі (60 дзесяцін)[4].
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя. У 1933 годзе вёска ў саўгасе «Рэпішча», быў паравы млын, сталярная майстэрня, малочны завод, кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Полымя».
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[5].
Насельніцтва
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Яшкін І. Я. 1971.
- ↑ SgKP 1888, с. 619.
- ↑ Памяць 2003, с. 77—99.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 112.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 25 жніўня 2024.
Літаратура
правіць- Рэпішча // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 178. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Яшкін І. Я. Рэпішча // Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. / Рэд. М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 170. — 256 с. — 2 800 экз.
- Jelski A. Repiszcze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 619.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх