Дукаўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ду́каўка[1] (трансліт.: Dukaŭka, руск.: Дуковка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 10 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 66 км ад Мінска, на рацэ Балачанка.

Вёска
Дукаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 12 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244852023
Дукаўка на карце Беларусі ±
Дукаўка (Беларусь)
Дукаўка
Дукаўка (Мінская вобласць)
Дукаўка

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года ў Дукаўцы бытаваў бандарны промысел.

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Перамога сацыялізму», была кузня і ваўначоска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У лістападзе 1943 года было спалена 6 з 26 дамоў, забіта 18 чалавек[3].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага (да 1973 г. Балочанскага) сельсавета[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 4 двары, 29 жыхароў
  • 1897 год — 15 двароў, 106 жыхароў
  • 1908 год — 14 двароў, 133 жыхары
  • 1917 год — 12 двароў, 80 жыхароў
  • 1960 год — 94 жыхары
  • 2002 год — 15 двароў, 23 жыхары
  • 2009 год — 12 жыхароў
  • 2019 год — 12 жыхароў[5]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 100—101.
  3. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 1 ліпеня 2024.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  5. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць