Ігар Андрэевіч Кузьмянок

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ігар Кузьмянок)

Ігар Кузьмянок (нар. 6 ліпеня 1990, Жлобін) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».

Футбол
Ігар Кузьмянок
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Андрэевіч Кузьмянок
Нарадзіўся 6 ліпеня 1990(1990-07-06)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 25
Маладзёжныя клубы
2006—2007 Беларусь ДВАР (Гомель)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Беларусь Гомель 92 (2)
2013—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 5 (0)
2014   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 20 (1)
2015—2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 49 (2)
2017 Беларусь Дынама (Мінск) 9 (0)
2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 14 (3)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (2)
2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 14 (3)
2021—2023 Беларусь Гомель 20 (1)
2024— Беларусь Лакаматыў (Гомель)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (1)
2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 красавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера правіць

Пачаў займацца футболам у родным Жлобіне, а пазней трапіў у Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву. З 2008 года гуляў за «Гомель», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». У мінскім клубе не здолеў замацавацца ў аснове, а ў чэрвені 2013 года да таго ж атрымаў траўму, з-за якой выбыў да восені. Пасля вяртання зноў апынуўся на лаўцы запасных. У выніку ў сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» чаргаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы з Аляксеем Янушкевічам і Мікалаем Кашэўскім.

У студзені 2015 года вярнуўся ў склад «Дынама» з арэнды[4], але неўзабаве быў канчаткова выкуплены салігорскім клубам[5]. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка вярнуў сабе месца ў аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У снежні 2016 года зноў стаў іграком «Дынама»[6]. У сезоне 2017 быў іграком ратацыі дынамаўцаў. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[7], і ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[8]. У першай палове сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе, са жніўня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену, прыцягваўся таксама да дубліруючага складу.

Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», аднак у лютым не трапіў на чарговы збор каманды, цікавасць да абаронцы стала праяўляць «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У сакавіку 2019 года разарваў пагадненне з «Шахцёрам»[10] і падпісаў двухгадовы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У сезоне 2019 года нячаста з’яўляўся на полі, толькі ў ліпені і верасні трывала гуляў у стартавым складзе. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[12].

У лютым 2020 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў кантракт[13]. Прапусціў пачатак сезона з-за траўмы, пасля замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў «Іслач»[14].

У студзені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[15]. У 2021—2022 гадах гуляў мала, шмат прапусціў з-за траўм. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезона 2023[16]. У студзені 2024 года пакінуў «Гомель»[17] і неўзабаве стаў трэніравацца з гомельскім «Лакаматывам», у красавіку афіцыйны папоўніў склад клуба[18].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трапіў у склад зборнай, якая прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў там асноўным цэнтральным абаронцам.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д1 Гомель   14 0
2009 Д1 Гомель   14 0
2010 Д2 Гомель   15 0
2011 Д1 Гомель   21 2
2012 Д1 Гомель   28 0
2013 Д1 Дынама   5 0
2014 Д1 Шахцёр   20 1
2015 Д1 Шахцёр   21 1
2016 Д1 Шахцёр   28 1
2017 Д1 Дынама   9 0
2018 Д1 Шахцёр   14 3
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ   11 2
2020 Д1 Іслач   14 3
2021 Д1 Гомель   7 0
2022 Д1 Гомель   5 0
2023 Д1 Гомель   8 1

Крыніцы правіць

  1. Igor Kuzmenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.fcgomel.by/team/main-roster/igor-kuzmenok/
  3. Футбол. Игорь Кузьменок будет выступать на правах аренды за солигорский "Шахтер" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Кузьменок и Хващинский начнут подготовку к сезону в составе минского "Динамо" (руск.). football.by (10 студзеня 2015). Праверана 5 красавіка 2024.
  5. "Шахтер" выкупил Игоря Кузьменка у минского "Динамо" (руск.). football.by (21 студзеня 2015). Праверана 5 красавіка 2024.
  6. Игорь Кузьменок вновь стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (26 снежня 2016). Праверана 5 красавіка 2024.
  7. Кузьменок покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (28 снежня 2017). Праверана 5 красавіка 2024.
  8. Игорь Кузьменок заключил двухлетнее соглашение с "Шахтером" (руск.). football.by (10 студзеня 2018). Праверана 5 красавіка 2024.
  9. Кузьменком интересуется «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  10. "Шахтер" расстался с Кузьменком (руск.). football.by (25 сакавіка 2019). Праверана 5 красавіка 2024.
  11. Кузьменок подписал двухлетний контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 сакавіка 2019). Праверана 5 красавіка 2024.
  12. Кузьменок и Яскович покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (15 студзеня 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
  13. Кузьменок подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (18 лютага 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
  14. Игорь Кузьменок покинул "Ислочь" (руск.). football.by (17 снежня 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
  15. Кузьменок подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
  16. Игорь Кузьменок продолжит выступать за "Гомель" (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 5 красавіка 2024.
  17. Игорь Кузьменок покинул "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 5 красавіка 2024.
  18. Обладатель трех Кубков Беларуси и семи медалей высшей лиги перешел в гомельский "Локомотив" (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.

Спасылкі правіць