Іван Мікалаевіч Жосткін
Іван Жосткін (нар. 8 мая 1991, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».
Поўнае імя | Іван Мікалаевіч Жосткін | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 мая 1991[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Лакаматыў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец гомельскага футбола, з 2008 года пачаў выступаць за дубль «Гомеля». Па выніках сезона 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе і магчымасць выстаўляць каманду ў турнір дублёраў, таму Іван далучыўся да фарм-клуба «Гомель-2», які выступаў у Другой лізе. Сезон 2011 правёў у арэндзе ў першалігавым ДБК, пасля чаго, пакінуўшы «Гомель», выступаў за першалігавыя «Хімік» і «Ведрыч-97».
У 2014 годзе перайшоў у «Гомельчыгунтранс», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Дапамог камандзе паспяхова распачаць сезон 2016, калі яна апынулася сярод лідараў Першай лігі. У ліпені 2016 года разам з аднаклубнікам Кірылам Шрэйтарам перайшоў у бабруйскую «Белшыну», у складзе якой 31 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Крумкачоў» (1:2). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе бабруйчан, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Гомель», з якім у выніку падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон у стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы, але ў другой палове сезона страціў месца ў складзе. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[3]. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся на полі, часцей выходзячы на замену. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на наступны сезон[4]. Сезон 2019 пачынаў запасным іграком, аднак хутка вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. У сезоне 2020 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, пачынаў сезон у якасці іграка асноўнага складу, пазней стаз пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў гомельскі клуб[6].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[7]. Пачынаў сезон у стартавым складзе магіляўчан, пазней стаў часам выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро»[8], пасля чаго некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», але неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[9], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў, стаў капітанам каманды. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[10]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Лакаматывам»[11].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | дубль | Гомель | 12 | 0 | |
2009 | дубль | Гомель | 24 | 1 | |
2010 | Д3 | Гомель-2 | 30 | 2 | |
2011 | Д2 | ДБК-Гомель | 25 | 0 | |
2012 | Д2 | Хімік | 26 | 0 | |
2013 | Д2 | Ведрыч-97 | 22 | 0 | |
2014 | Д2 | Гомельчыгунтранс | 26 | 3 | |
2015 | Д2 | Гомельчыгунтранс | 27 | 1 | |
2016 (1) | Д2 | Гомельчыгунтранс | 12 | 2 | |
2016 (2) | Д1 | Белшына | 13 | 0 | |
2017 | Д1 | Гомель | 17 | 2 | |
2018 | Д1 | Гомель | 26 | 1 | |
2019 | Д1 | Гомель | 20 | 1 | |
2020 | Д2 | Гомель | 21 | 2 | |
2021 | Д2 | Дняпро | 23 | 0 | |
2022 | Д2 | Лакаматыў | 21 | 4 | |
2023 | Д2 | Лакаматыў | 31 | 6 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].
Крыніцы
правіць- ↑ Ivan Zhestkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Иван Жесткин стал футболистом "Гомеля" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" продлил контракты с Жесткиным и Рожковым (руск.). football.by (19 лютага 2018). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" продлил соглашения с Рожковым, Жесткиным и Терещенко (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" продлил соглашение с Жесткиным (руск.). football.by (26 снежня 2019). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" расстался с Жесткиным (руск.). football.by (15 студзеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Терещенко, Бордуков и Жесткин подписали контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (12 лютага 2021). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Чмыриков и Жесткин расстались с "Днепром", Гусев продлил контракт (руск.). football.by (4 студзеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Первая лига все-таки без "Крумкачоў", "Волна" без лучшего бомбардира, усиление "Локо" (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ "Локомотив" продлил пятерых и расстался с двумя игроками (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Капитан гомельского "Локомотива" продлил контракт (руск.). football.by (23 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 14 лютага 2024.