Андрэй Вікенцьевіч Зыгмантовіч
Андрэй Вікенцьевіч Зыгмантовіч (нар. 2 снежня 1962, г. Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і футбольны трэнер. Майстар спорту СССР (1982).
Нарадзіўся |
2 снежня 1962[1][2] (61 год) |
||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьПравёў дзевяць матчаў за нацыянальную каманду Беларусі, а таксама 36 матчаў за нацыянальную СССР, у складзе якой узяў удзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ФІФА 1990 года. Паўабаронца выступаў за футбольныя клубы «Дынама» Мінск, «Гронінген» (Нідэрланды) і «Расінг» Сантандэр (Іспанія). Двойчы ў 1992 і 1994 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам Рэспублікі Беларусь.
У якасці трэнера працаваў у «Нафтан» Наваполацк, «Дынама» Мінск", МТЗ-РІПА (Мінск), «Коўна», «Сібір-2» і «Рух» (Брэст). У перыяд з 2004 да 2007 года ўзначальваў адну з юнацкіх нацыянальных каманд Беларусі, затым з 2012 да 2014 года ўваходзіў у штаб Георгія Кандрацьева ў нацыянальнай камандзе краіны. У лістападзе 2014 года ў паядынках супраць Іспаніі ды Мексікі выконваў абавязкі галоўнага трэнера зборнай.
У 2020 годзе стаў галоўным трэнерам нацыянальнай каманды U-19 Беларусі[3].
Зноскі
- ↑ Andrey Zygmantovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrei Zygmantovich // FBref.com
- ↑ Андрэй Зыгмантовіч узначаліў юніёрскую нацыянальную каманду Беларусі ў футболе