Вадзім Уладзіміравіч Дземідовіч

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Вадзім Дземідовіч)

Вадзім Дземідовіч (нар. 20 верасня 1985, Брэст) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Футбол
Вадзім Дземідовіч
Поўнае імя Вадзім Уладзіміравіч Дземідовіч
Нарадзіўся 20 верасня 1985(1985-09-20)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2009 Беларусь Дынама (Брэст) 62 (4)
2010—2011 Беларусь Нёман (Гродна) 60 (10)
2012 Беларусь Гомель 13 (2)
2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 5 (0)
2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 22 (6)
2014—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 44 (13)
2015—2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 41 (17)
2017 Беларусь Дынама (Мінск) 7 (0)
2017 Беларусь Мінск 8 (0)
2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 11 (2)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 11 (0)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 27 (12)
2021 Беларусь Брэстжылбуд (Брэст) 13 (8)
Трэнерская кар’ера
2020—2022 Беларусь Рух (Брэст) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2022.

Клубная кар’ера

правіць

Распачаў кар’еру ў брэсцкім «Дынама» як паўабаронца. У 2010—2011 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман», у асноўным на пазіцыі нападніка.

У пачатку сезона 2012 трапіў у склад «Гомеля», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». З-за траўмы змог правесці толькі 5 матчаў за «Тарпеда-БелАЗ» і ў лістападзе пакінуў клуб[2].

У студзені 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У «Белшыне» спачатку звычайна выхадзіў на замену, а ў ліпені стаў іграком стартавага складу. Тады ж найлепш праявіў сябе, забіўшы 4 галы ў трох матчах запар. Пазней зноў страціў месца ў аснове.

У студзені 2014 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба на пазіцыі цэнтральнага нападніка. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2014. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У першай палове сезона 2015 забіў 4 галы ў 13 матчах, што зноў стала найлепшым паказчыкам у камандзе на дадзеным этапе.

17 ліпеня 2015 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе ўжо гуляў трыма гадамі раней[5]. У складзе «Тарпеда» таксама здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка, у 11 матчах другой паловы чэмпіянату забіў 5 галоў. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Выдатна правёў сезон 2016, у якім з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам у камандзе і адным з найлепшых у чэмпіянаце.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[7]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе дынамаўцаў, часцей толькі выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У жніўні 2017 года, па пагадненні бакоў пакінуўшы «Дынама», стаў іграком «Мінска»[8]. Спачатку выступаў у аснове «гараджан», аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[9].

У сакавіку 2018 года пачаў трэніравацца з мінскім «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У 11 матчах за «Тарпеда» забіў два галы (абодва з пенальці) і ўжо чэрвені пакінуў каманду[11]. У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[12]. Трывала гуляў у асноўным складзе магіляўчан, але не забіў ніводнага гола і не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[13].

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Руху» і ў выніку падпісаў кантракт[14]. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў дубль «Руха»[15]. Заставаўся ў клубе да пачатку 2022 года, калі ён зняўся са спаборніцтваў.

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе.

Сям’я

правіць

Родны брат Вадзіма Аляксандр таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003 дубль Дынама (Брэст)   15 1
2004 Д1 Дынама (Брэст)   1 0
2005 Д1 Дынама (Брэст)   4 1
2006 Д1 Дынама (Брэст)   17 1
2007 Д1 Дынама (Брэст)   15 0
2008 Д1 Дынама (Брэст)   12 0
2009 Д1 Дынама (Брэст)   13 2
2010 Д1 Нёман   29 5
2011 Д1 Нёман   31 5
2012 (1) Д1 Гомель   13 2
2012 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   5 0
2013 Д1 Белшына   22 6
2014 Д1 Нафтан   31 9
2015 (1) Д1 Нафтан   13 4
2015 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   11 5
2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ   30 12
2017 (1) Д1 Дынама (Мінск)   7 0
2017 (2) Д1 Мінск   8 0
2018 (1) Д1 Тарпеда (Мінск)   11 2
2018 (2) Д1 Дняпро   11 0
2019 Д2 Рух   27 12
2021 Д3 Брэстжылбуд   13 8

Зноскі

  1. Vadim Demidovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вадим Демидович покинул «Торпедо-БелАЗ»
  3. Футбол. Вадим Демидович заключил контракт с "Нафтаном"
  4. Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном"
  5. Вадим Демидович заключил контракт с "Торпедо-БелАЗ"
  6. Алексей Белевич стал игроком "Торпедо-БелАЗ", Демидович остался в Жодино
  7. Минское "Динамо" объявило о подписании Демидовича
  8. Вадим Демидович перешел в "Минск"
  9. Вадим Демидович ушел из "Минска"
  10. Вадим Демидович стал игроком минского "Торпедо"
  11. Демидович покидает минское «Торпедо»
  12. Демидович стал игроком "Днепра"
  13. 11 футболистов покинули "Днепр"
  14. Вадим Демидович подписал контракт с "Рухом"
  15. «Будем заниматься развитием молодых футболистов»: спортивный директор «Руха» Сергей Присяжнюк ответил на вопросы «БГ»