Мікіта Аляксандравіч Букаткін
Мікіта Букаткін (нар. 7 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. У цяперашні час працуе гуляючым трэнерам клуба «СДЮШАР Дынама» з Мінска.
Поўнае імя | Мікіта Аляксандравіч Букаткін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 сакавіка 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | СДЮШАР Дынама | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 88 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | гуляючы трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец СДЮШАР «Дынама Мінск», з 2005 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». З 2007 года пачаў трапляць у асноўны склад, у 2008 годзе замацаваўся ў аснове.
У маі 2009 года разам з Аляксеем Сучковым быў адлічаны з «Шахцёра» за парушэнне спартыўнага рэжыму[3], пасля чаго перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У сезоне 2012 стаў капітанам наваполацкай каманды (пасля Дзмітрыя Верхаўцова) і выйграў Кубак Беларусі 2012.
У снежні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[4]. У мінскім клубе зноў выйграў Кубак Беларусі. Выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
Па заканчэнні сезона спрабаваў працаўладкавацца ў Расіі, але ў выніку ў студзені 2014 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[5]. У складзе «Белшыны» звычайна гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2014 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2014 года кантракт з «Белшынай» быў разарваны[6].
Яшчэ ўвосень 2014 года цікавасць да Букаткіна праяўляла кракаўская «Вісла»[7], аднак у выніку Мікіта ў лютым 2015 года накіраваўся на прагляд у клуб «Маш’ал» з Узбекістана і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[8].
Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Белшыне». У лютым афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клуб[9], але ў ліпені таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[10], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У першай палове 2017 года заставаўся іграком асновы, часам выконваў функцыі капітана каманды. У ліпені 2017 года кантракт паўабаронцы з «Дынама» быў разарваны[11].
Праз некаторы час пасля зыходу з брэсцкага клуба стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой у жніўні 2017 года падпісаў кантракт[12]. Замацаваўся ў аснове каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2018 года меў намер працягнуць кар’еру за мяжой, аднак у выніку падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[13]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[14].
У студзені 2019 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[15]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, па выніках сезона 2019 дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[16].
У сакавіку 2020 года прыбыў у стан казахстанскага клуба «Алтай»[17], у красавіку быў унесены ў заяўку клуба на сезон[18]. У сакавіку 2021 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Астраўца»[19]. Дапамог клубу па выніках сезона 2021 перамагчы ў Другой лізе.
У лютым 2022 года пакінуў «Астравец» і стаў гуляючым трэнерам каманды «СДЮШАР Дынама»[20].
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2012, 2013, 2017
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
- Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Шахцёр | 24 | 3 | |
2006 | дубль | Шахцёр | 25 | 5 | |
2007 | Д1 | Шахцёр | 9 | 0 | |
2008 | Д1 | Шахцёр | 27 | 2 | |
2009 (1) | Д1 | Шахцёр | 5 | 0 | |
2009 (2) | Д1 | Нафтан | 12 | 0 | |
2010 | Д1 | Нафтан | 28 | 0 | |
2011 | Д1 | Нафтан | 27 | 3 | |
2012 | Д1 | Нафтан | 27 | 4 | |
2013 | Д1 | Мінск | 23 | 1 | |
2014 | Д1 | Белшына | 26 | 1 | |
2015 | Д1 | Маш’ал | 27 | 2 | |
2016 (1) | Д1 | Белшына | 12 | 0 | |
2016 (2) | Д1 | Дынама | 13 | 0 | |
2017 (1) | Д1 | Дынама | 13 | 1 | |
2017 (2) | Д1 | Іслач | 12 | 0 | |
2018 | Д1 | Іслач | 21 | 0 | |
2019 | Д2 | Рух | 25 | 1 | |
2020 | Д2 | Алтай | 9 | 0 | |
2021 | Д3 | Астравец | 21 | 2 |
Зноскі
- ↑ Nikita Bukatkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/nikita_bukatkin/
- ↑ Солигорский «Шахтер» отчислил двух игроков за нарушение спортивного режима
- ↑ Никита Букаткин пополнил ряды "Минска"
- ↑ Букаткин подписал контракт с «Белшиной» Архівавана 17 студзеня 2018.
- ↑ Никита Букаткин расстался с "Белшиной"
- ↑ Букаткин может перейти в краковскую "Вислу"
- ↑ Никита Букаткин официально перешел в узбекский "Машал"
- ↑ Никита Букаткин стал игроком "Белшины"
- ↑ Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
- ↑ Брестское "Динамо" подтвердило расторжение контракта с Букаткиным
- ↑ «Ислочь» подписала контракт с Букаткиным
- ↑ Букаткин пролонгировал соглашение с "Ислочью"
- ↑ Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули "Ислочь"
- ↑ Букаткин стал игроком "Руха"
- ↑ "Рух" объявил о расставании с Германом и Букаткиным
- ↑ Букаткин прибыл в расположение клуба из второго дивизиона Казахстана
- ↑ Опубликована заявка «Алтая» на сезон Первой лиги 2020 года
- ↑ Букаткин, Кашевский и Ходневич продолжат свои карьеры в "Островце"
- ↑ "Островец" объявил об уходе Букаткина. Сообщалось, что он возглавит "Динамо"-СДЮШОР