ФК Дынама Брэст

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Дынама-Брэст)

«Дынама-Брэст» — беларускі футбольны клуб з горада Брэст. Заснаваны ў 1960 годзе. Трывалы ўдзельнік усіх суверэнных чэмпіянатаў Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі з яе заснавання ў 1992 годзе. Чэмпіён Беларусі (2019), бронзавы прызёр (1992), трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2007, 2017, 2018), трохразовы ўладальнік Суперкубка Беларусі (2018, 2019, 2020). Першы беларускі футбольны клуб, які двойчы раз запар перамагаў у Кубку Беларусі па футболе.

Дынама Брэст
ФК Дынама Брэст.png
Поўная назва Установа спорта і турызма «Дзяржаўны футбольны клуб „Дынама-Брэст“»
Мянушкі «Брэсты», «Паўднёўцы», «Бела-блакітныя», «Берасцейцы»
Заснаваны 1960
Горад Брэст, Беларусь
Стадыён ДАСК «Брэсцкі»
Умяшчальнасць: 10169
Дырэктар Аляксандр Неўдах
Галоўны трэнер Аляксандр Бразевіч
Капітан Арцём Рахманаў
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

У канцы 2010-х гадоў самы наведваемы клуб Беларусі, адзін з самых папулярных клубаў Беларусі[1][2].

Назвы клуба

правіць
  • 1960—1972: «Спартак»
  • 1973—1975: «Буг»
  • 1976—2011: «Дынама»
  • 2012: «Брэст»
  • з 26 лістапада 2012 года: «Дынама-Брэст»[3]

Эмблемы

правіць

Гісторыя

правіць

Брэсцкі футбольны клуб быў заснаваны ў 1960 годзе пад імем «Спартак» і дэбютаваў у другім дывізіёне чэмпіянату СССР (клас «Б»). З часу свайго стварэння каманда некалькі разоў мяняла назву. Да 1972 года яна называлася «Спартак». З 1973 па 1975 — «Буг». А з 1976 — «Дынама» (акрамя сезона-2012, калі каманда называлася «Брэст»).

У саюзныя часы каманда вялікую частку часу выступала ў трэцім дывізіёне першынства СССР і з’яўлялася моцным серадняком. Брэсцкае «Дынама» ў савецкія гады мела цесныя сувязі з мінскім «Дынама» (паколькі абодва клубы былі звязаны са спартыўным таварыствам «Дынама») і часта прымала маладых гульцоў мінскай каманды на правах арэнды.

У 1992 годзе дынамаўцы дэбютавалі ў чэмпіянаце Беларусі і адразу ж апынуліся на п’едэстале, заваяваўшы бронзавыя медалі. Але потым Дынама Брэст у нацыянальным першынстве было серадняком. У апошнія гады з’яўляецца адным з флагманаў беларускага футболу: 3-кратны ўладальнік Кубка Беларусі (2007, 2017, 2018), 3-кратны ўладальнік Суперкубка Беларусі (2018, 2019, 2020), чэмпіён Беларусі (2019).

У часы БССР/СССР

правіць

У СССР каманда чатыры сезоны выступала ў першай лізе (1960-62, да рэарганізацыі, і адзін сезон у 1969 годзе), увесь астатні час — у другой лізе (клас «А»), з рознымі камандамі заходніх рэспублік СССР і РСФСР.

1960—1972: «Спартак»

правіць

Клуб у 1960 — у год заснавання — далучыўся да Савецкага класа В (ліга другога ўзроўню). Разам з ім яшчэ чатыры футбольных калектываў Беларусі былі ўключаныя ў першую зону класа «Б»: Ураджай (футбольны клуб, Мінск) (цяпер не існуе), Чырвоны сцяг (Віцебск), Хімік (Магілёў), Лакаматыў (Гомель).

Пасля сезона 1962 года клуб пераведзены на ранг ніжэй, у выніку рэарганізацыі лігі. Двойчы ў 1964 і 1967 гадах клуб быў блізкі да прасоўвання ў лігу вышэй, але абодва разы прайграў фінальны раўнд. З трэцяй спробы ў 1969 годзе трапіў ў другую па рангу лігу СССР, але ў наступным годзе зноў апусціўся на трэці ўзровень з-за рэарганізацыі лігі.

У 1969 годзе выступ брэсцкіх спартсменаў быў лепшым у іх гісторыі ў Кубку СССР. Яны атрымалі перамогі з аднолькавым лікам — 1: 0 — з Дынама (Батумі) і Будаўніком (Ашгабад) (цяпер — Капетдаг (Ашгабад)). Больш цяжкім быў матч у г. Фрунзе супраць «Алгі». Пасля асноўнага і дадатковага часу лік заставаўся нічыйным — 2:2. На наступны дзень каманды зноў выйшлі на поле. «Спартак» выйграў у гаспадароў поля — 2: 0.

У 1/16 фіналу кубка СССР Спартак (Брэст) прымаў ленінградскі «Зеніт». Матч адбыўся 22 траўня ў Берасці. На стадыёне прысутнічала 12 тысяч гледачоў — больш, чым змяшчалі трыбуны. Гэта рэкордная наведвальнасць брэсцкага стадыёна. Значна больш высокаму класу гасцей спартакаўцы супрацьпаставілі самаадданасць і азарт, але стрымлівалі атакі ленінградцаў толькі да 60-й хвіліны. Памылкі абаронцаў прывялі да двух галоў. Мяч у адказ Кандулінскага не выратаваў берасцейцаў. «Зеніт» адбіў штурм, зроблены спартакаўцамі на зыходзе сустрэчы, і выйшаў у 1/8 фіналу[4].

У занальных матчах 4 зоны гулялі каманды, якія выступалі ў чэмпіянаце СССР 1969 года ў 4 падгрупе другой групы класа «А». Усяго было 4 зоны, у кожнай з якіх быў свой фінал і пераможца. Пераможца кожнай з зон выходзіў у 1/16 кубка СССР.

Дата Стадыя Каманда 1 Лік Каманда 2
23.03.1969 1/4 зоны 4 Дынама (Батумі) 0:1 Спартак (Брэст)
28.03.1969 1/2 зоны 4 Будаўнік (Ашгабад) 0:1 Спартак (Брэст)
19.04.1969 фінал зоны 4 Алга (Фрунзэ) (Бішкек) 2:2 д.ч. Спартак (Брэст)
20.04.1969 фінал зоны 4, перагулёўка Алга (Фрунзе) 0:1 Спартак (Брэст)
22.05.1969 1/16 Спартак (Брэст) 1:2 Зеніт (Ленінград)

З 1970 года і да канца савецкай эпохі клуб выступаў у савецкай лізе трэцяга ўзроўню.

1973—1975: «Буг»

правіць

Каманда была перададзена Брэсцкаму электрамеханічнаму заводу і атрымала назву «Буг». У 1973 годзе не пайшло на карысць і новаўвядзенне — пасляматчавыя пенальці. Дзевяць разоў каманда завяршала матчы ўнічыю, але ў шасці выпадках гульцы няўдала выконвалі серыі 11-метровых удараў.

1976—1991: «Дынама»

правіць

Каманда з Брэста была перададзена спортаграмадству «Дынама» і стала базавай для ФК Дынама Мінск. Галоўнай задачай калектыву стала падрыхтоўка рэзерву для флагмана беларускага футбола. З Мінска прыехаў вядомы футбаліст, заслужаны майстар спорту Эдуард Малафееў. Ён правёў з камандай толькі падрыхтоўчы перыяд, але плён працы выявіліся ўжо падчас чэмпіянату краіны.

Дынамаўцы атрымалі шэраг перамог, у тым ліку самую буйную над «Магарэлі» (Чытаура) — 6:1 і доўгі час адставалі толькі на адзін бал ад лідара. Перамогі ў апошніх матчах першага круга вывелі «Дынама» на трэцяе месца. У другім крузе, выступаючы дома, берасцейцы гулялі яшчэ больш паспяхова: 3:0, 4:0, 4:1, 5:4. Але Дынама Брэст замацавала за сабой статус хатняй каманды — у дзевятнаццаці выязных матчах атрымала толькі чатыры перамогі, дома — шаснаццаць. Лёс першага месца вырашыўся за некалькі тураў да фінішу. «Гурыя» датэрмінова забяспечыла сабе перамогу ў занальным турніры. Берасцейцы ўпэўнена правялі апошнія гульні і выйшлі на другое месца, адстаўшы ад пераможцы толькі на два балы.

Футбаліст брэсцкага Дынама Васіль Курылаў на працягу трох месяцаў 1978 года забіў тры галы прамым ударам з вуглавога[5].

У 1979 у чэмпіянаце была рэкордная для каманды серыя з 16 матчаў, у якіх берасцейцы не трывалі паразаў (пры 13 перамогах) з рознасцю мячоў 33-6. Да 35-га тура берасцейцы ўпэўнена займалі другое месца і, мабыць, былі гатовыя паспрачацца за першынство са смаленскай «Іскрай». Але было разгромнае паражэнне ў Бранску (0:4), што пагоршылася выдаленнем берасцейца Н. Сыціка. У канцы чэмпіянату з «Дынама» зраўняўся іванаўскі «Тэкстыльшчык», які па выніку асабістых сустрэч абышоў берасцейцаў. У выніку: Дынама Брэст заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад «Іскру» са Смаленску і іванаўскі «Тэкстыльшчык». У 1979 годзе выдатна правёў сезон капітан каманды А. Леванькоў, самы трапны футбаліст берасцейцаў (20 галоў).

Таварыскі матч з Алімпійскай зборнай СССР-88

правіць

Дагэтуль застаецца загадкай, чаму напярэдадні Алімпіяды-88, зборная СССР вырашыла згуляць з серадніком трэцяга дывізіёна СССР — Дынама Брэст. 7 мая 1988 адбыўся матч паміж алімпійскай зборнай СССР і Дынама Брэст.

Зборная СССР, якая накіроўвалася на Алімпіяду-88 як фаварыт турніру, не спрабавала гуляць у поўную сілу, атрымліваючы пры гэтым траўмы. Тым не менш, небяспечныя моманты ўзнікалі каля брамы Дынама пастаянна. Але калі толькі мяч з брэсцкімі гульцамі перасякаў палову поля і пачыналася атака на браму зборнай СССР, роў стадыёна чуў нават суседні горад з Брэстам -польскі Тэрэспаль. Першы тайм скончыўся нечакана — 0:0. Другі тайм быў больш вострым, атакі футбалістаў станавіліся ўсё больш напорысцей. І ў сярэдзіне другога тайма пасля вытанчанай падачы, футбаліст брэсцкага «Дынама» Генадзь Кудзей забівае гол Дзмітрыю Харыну, у браму зборнай СССР! 1:0. Тое, што адбывалася на стадыёне, немагчыма было перадаць словамі! Увесь стадыён проста падскочыў са сваіх месцаў! Людзі, якія нават не ведалі адзін аднаго абдымаліся, радасьць заўзятараў было такім шчырым і гучным, што акрамя захопленых крыкаў не было чуваць нічога. Прычым пляскалі нават тыя, хто быў на дрэвах. Пасля фінальнага свістка лік на табло так і застаўся нязменным. Брэст перамог! Праз чатыры месяцы, на Алімпіядзе ў Сеуле, у фінальным матчы супраць зборнай Бразіліі, зборная СССР узяла золата Алімпіяды, выйграўшы пры гэтым 2:1.[6]

У часы Рэспублікі Беларусь

правіць

Расклад перад першым чэмпіянатам Рэспублікі Беларусь па футболе

правіць

Перад стартам новага самастойнага чэмпіянату Беларусі, ён ужо адставаў па ўсіх параметрах ад чэмпіянатаў Украіны і Расіі, і выглядаў у параўнанні з імі не вельмі канкурэнтаздольным. У апошнім чэмпіянаце СССР (Вышэйшая ліга) было 6 клубаў з Украіны: ФК Чарнаморац Адэса, ФК Дынама Кіеў, Дніпро, ФК Шахцёр Данецк, Металург (Запарожжа), Металіст (Харкаў), 6 клубаў з Расіі: ФК ЦСКА Масква, ФК Спартак Масква, ФК Тарпеда Масква, ФК Дынама Масква, Спартак (Уладзікаўказ), ФК Лакаматыў Масква. З гэтых клубаў маглі быць сфармаваныя канкурэнтныя чэмпіянаты.

З беларускіх клубаў у савецкі час толькі ФК Дынама Мінск гуляў у Вышэйшай лізе чэмпіянату СССР. Наступнымі пасля мінскіх дынамаўцаў былі клубы з трэцяй па значнасці лігі СССР, якая дарэчы была падзелена на 8 зон. Беларускія клубы і ў сваёй зоне 5 трэцяй лігі былі «сярэднімі камандамі». У апошні раз у другой па значнасці лізе СССР ФК Дняпро Магілёў удзельнічаў у 1983 годзе. Дынама (Мінск) з першых каманд СССР узору 1982—1987 гг. да канца распаду СССР была «сярэдняй» камандай. Дынама Брэст пачынаючы з 1976 года выкарыстоўваўся як рэзерв для Дынама Мінск, часта падчас чэмпіянату з Дынама Брэст адклікаліся лепшыя футбалісты ў Дынама Мінск, што ўплывала на згулянасць і выніковае месца берасцейцаў.

Дынама Мінск напярэдадні першага суверэннай чэмпіянату Рэспублікі Беларусь 1992 года выглядала відавочным лідарам. Да каманды з вышэйшай лігі СССР, якая толькі ўчора змагалася з ФК Дынама Кіеў, ФК Спартак Масква, дадаліся сераднякі і аўтсайдэры буфернай зоны трэцяй па значнасці лігі чэмпіянату СССР: ФК Дняпро Магілёў, ФК Дынама Брэст, Хімік (Гродна), КІМ (Віцебск), каманда з рэспубліканскай зоны чацвёртай па значнасці лігі чэмпіянату СССР: Гомсельмаш, і каманды чэмпіянату БССР (у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры).

Фарміраванне першага беларускага чэмпіяната па футболе 1992:

Парадак Каманда Папярэдні турнір Месца ў папярэднім турніры Ранг дывізіёна
1 ФК Дынама Мінск Вышэйшая ліга чэмпіяната СССР па футболе 8 з 16 1
2 ФК Дняпро Магілёў Чэмпіянат СССР па футболе (другая ліга, захад) 12 з 22 3
3 ФК Дынама Брэст Чэмпіянат СССР па футболе (другая ліга, захад) 16 з 22 3
4 КІМ Віцебск Чэмпіянат СССР па футболе (другая ліга, захад) 20 з 22 3
5 Хімік Гродна Чэмпіянат СССР па футболе (другая ліга, захад) 22 з 22 3
6 Гомсельмаш Чэмпіянат СССР па футболе (другая ніжэйшая ліга, 6 зона) 16 з 22 4
7 Металург Маладзечна Чэмпіянат БССР па футболе 1 з 16 5
8 ФК Тарпеда Магілёў Чэмпіянат БССР па футболе 2 з 16 5
9 СКБ Віцебск Чэмпіянат БССР па футболе 3 з 16 5
10 ФК Тарпеда Мінск Чэмпіянат БССР па футболе 4 з 16 5
11 ФК Шахцёр Салігорск Чэмпіянат БССР па футболе 5 з 16 5
12 Будаўнік (Старыя Дарогі) Чэмпіянат БССР па футболе 6 з 16 5
13 Трактар (Бабруйск) Чэмпіянат БССР па футболе 9 з 16 5
14 БелАЗ (Жодзіна) Чэмпіянат БССР па футболе 10 з 16 5
15 Абутнік (Ліда) Чэмпіянат БССР па футболе 11 з 16 5
16 Ведрыч не ўдзельнічала ў вышэйназваных лігах - -

1992—2011: «Дынама» (Бронзавыя медалі, матч з «Нёман», першы Кубак)

правіць

У 1992 годзе дынамаўцы дэбютавалі ў чэмпіянаце Беларусі. І адразу ж апынуліся на п’едэстале, заваяваўшы бронзавыя медалі.[7]

У 18-м туры 25 жніўня 1996 года ў складзе «Дынама» ў хатнім паядынку супраць «ФК Маладзечна» (1:1) дэбютаваў (выйшаў на замену замест абаронцы Вольскага, на 86-й хвіліне сустрэчы) Раман Васілюк (ва ўзросце 17 гадоў 276 дзён). Пасля чаго Раман Васілюк стаў сталым лепшым бамбардзірам каманды ў гісторыі, і 1999 годзе за вялікія тады грошы для беларускага чэмпіяната — 300 тыс. даляраў ЗША — перайшоў у ФК Славія Мазыр.

У 2002 годзе, з тура 18-га каманду трывала прымацавала да 10-й пазіцыі і яна ў сілу турнірнай сітуацыі ніякім чынам не магла змяніць свайго статусу. Затое берасцейцы паўдзельнічалі ў размеркаванні «залатых» узнагарод. Гродзенскаму «Нёману», каб стаць чэмпіёнам і пазбегнуць «залатога» матча з БАТЭ, неабходная была перамога ў апошняй выязной гульні ў Брэсце. Аднак берасцейцы ўперліся і, адказаўшы на выніковы стрэл Тарашчыка, дакладным ударам Дзянісені, здолелі захаваць нічыйны зыход. З прыкрасці галоўны трэнер гродзенцаў Сяргей Саладоўнікаў назваў Брэст «футбольнай вёскай». Трэнер нездарма адчуваў нядобрае — у дадатковым матчы за «золата» перамога дасталася барысаўскаму БАТЭ.

У 2006 годзе у кубке Беларусі па футболе берасцейцы стартавалі выязным матчам у 1/4 Кубка краіны з «Шахцёрам». У першай гульні дзякуючы ўдарам Мазалеўскага (5, пас — Гагінашвілі) і Сокала (75) дынамаўцы святкавалі вікторыю. Праз чацвёра сутак у гульні ў адказ у сябе дома берасцейцы разграмілі «Шахцёр» — 4:1 (Мазалеўскі — 49, 90, Козак — 67, Гагінашвілі — 68) і чацвёрты раз у сваёй гісторыі выйшлі ў паўфінал Кубка краіны. У паўфінале Кубка жэрабя звёў два клубы, якія маюць зуб адзін на аднаго яшчэ з саюзных часоў- «Дынама» і « Нёман». Берасцейцы ва ўпартай барацьбе здолелі выйсці ў фінал, згуляўшы ўнічыю дома — 2:2 (Гагінашвілі — 13, Мазалеўскі — 49) і атрымаўшы перамогу ў драматычным матчы ў Гародні — 1:2 (Мазалеўскі — 87, 92+). Дзмітрый Мазалеўскі усталяваў два кубкавых рэкорду. Ён забівае ў 6-ці матчах запар (9 галоў). Да яго ніхто ў плыні аднаго розыгрышу не забіваў так шмат.

Дата Стадыя Каманда 1 Лік Каманда 2
10 жніўня 2006 1/16 Смаргонь (Д2) 0:0 (5:6 пен.) Дынама (Брэст)
20 верасня 2006 1/8 Дынама (Брэст) 4:1 Лакаматыў (Мінск)
4 кастрычніка 2006 1/8 Лакаматыў (Мінск) 1:3 Дынама (Брэст)
1 красавіка 2007 1/4 Шахцёр (Салігорск) 0:2 Дынама (Брэст)
5 красавіка 2007 1/4 Дынама (Брэст) 4:1 Шахцёр (Салігорск)
10 красавіка 2007 1/2 Дынама (Брэст) 2:2 Нёман (Гродна)
2 мая 2007 1/2 Нёман (Гродна) 1:2 Дынама (Брэст)

Фінал адбыўся 27 мая ў Мінску ў трыццаціградусную спякоту ў шэсць гадзін вечара і завяршыўся драматычнай перамогай берасцейцаў.

Фаварытам пары разглядаліся барысаўчане, якія з’яўляюцца на той момант больш класнай камандай, чэмпіёнам і аднаасобным лідарам першынства. Аднак берасцейцы збянтэжылі спаборніка тым, што за кошт выдатнай хуткасці аператыўна пераводзілі мяч да штрафной БАТЭ. У цэлым, гэта была гульня роўных сапернікаў, перамагчы мог кожны — усё звялося да адзінаццаціметровых удараў. «Дынама» першымі прамахнуліся, а затым брамнік «Дынама» Цыгалка ўзяў два мячы.

27 мая 2007
18:00
Дынама (Брэст) 0:0
(пен. 4:3)
БАТЭ (Барысаў) Стадыён: Дынама,
  Мінск
Гледачоў: 9500
Суддзя: А.Чабыкін (Мінск)

У 2011 годзе брэсцкі стадыён у тройцы самых наведвальных стадыёнаў краіны, але лічба сярэдняй наведвальнасці (каля 3 тысяч гледачоў на матчы) у параўнанні з мінулым годам упала на паўтысячы.

2012: «Брэст»

правіць

У пачатку 2010-х гадоў каманда сутыкнулася з фінансавымі цяжкасцямі. У канцы 2011 года каманда змяніла назву пасля таго, як БФСТ «Дынама» павысіла стаўку аплаты за права карыстання брэндам «Дынама» ў 6,5 разоў[8]. У пачатку 2012 года кіраўніцтвам клуба было зацверджана новая назва «Брэст» [9].

2012—2015: Дынама Брэст

правіць

У лістападзе 2012 года каманда вярнулася да старой назвы, зарэгістраваўшыся як «Дынама-Брэст». У 2015, па прызнанні галоўнага трэнера, некаторыя гульцы былі вымушаныя падпрацоўваць пасля трэніровак гандлем, грузчыкамі і рамонтам дамоў[10]. Перад пачаткам чэмпіянату 2016 года паведамлялася аб магчымым пераходзе каманды з вышэйшай у першую лігу, аднак дапамога Брэсцкага аблвыканкама дазволіла пагасіць частку даўгоў і заявіцца ў вышэйшую лігу[11]. Паколькі многія гульцы ўжо пакінулі каманду, да выступленняў актыўна прыцягвалі гульцоў з іншых каманд Брэсцкай вобласці і з дубля «Дынама».

2016—2020 (Фінансы, Марадона, кубкі, чэмпіёнства)

правіць

Улетку 2016 года каманда перайшла пад кантроль зарэгістраванай у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах кампаніі «Sohra Overseas». Першапачаткова новым уладальнікам клуба быў прадстаўлены «Шэйх Поль Даэр» [12]. Неўзабаве было абвешчана, што ўладальнікам кампаніі і клуба з’яўляецца ураджэнец Брэсцкай вобласці Аляксандр Зайцаў[13]. У 2018 годзе Зайцаў так ахарактарызаваў куплю:

  У дзяцінстве заўзеў за брэсцкае "Дынама". Калі некалькі гадоў таму клуб мог стаць банкрутам і вылецець з вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі, мне стала крыўдна за такое становішча спраў. Гэта была даніна дзяцінству, калі хочаце.[13]  

Другі раз дынамаўцы атрымалі перамогу ў Кубку Беларусі па футболе праз 10 гадоў, у 2017 годзе. Вырашальны паядынак адбыўся 28 траўня ў Гродне. Шахцёр (Салігорск) адкрыў лік у сярэдзіне другога тайма. Дынамаўцы аднавілі раўнавагу на 82-й хвіліне дзякуючы дакладнаму ўдару Аляксея Легчыліна. У дадатковыя 30 хвілін лічбы на табло не змяніліся. У серыі пасляматчавых адзінаццаціметровых ніхто не хацеў саступаць. Дзевятнаццаць стрэлаў з абодвух бакоў апынуліся трапнымі. Дваццатым да «кропкі» выйшаў абаронца «Шахцёра» Аляксей Янушкевіч і не здолеў перайграць галкіпера Жэрэмі Малерба.

28 мая 2017
17:00
Дынама-Брэст 1:1
(пен. 10:9)
Шахцёр (Салігорск) Стадыён: «Нёман»,
Гродна
Гледачоў: 8500
Суддзя: Аляксей Кульбакоў (Гомель)
А. Лягчылін   82'

Дз. Алісейка  
Л. Торэс  
П. Сядзько  
Д. Афааква  
Дж. Фамее  
А. Лягчылін  
А. Лебедзеў  
М. Вітус  
А. Аўрэмія  
Дз. Мазалеўскі  
справаздача   69' В. Лісаковіч

  П. Рыбак
  Э. Аляхновіч
  В. Лісаковіч
  М. Януш
  Л. Црэпуля
  І. Бурко
  С. Мацвейчык
  Ю. Кавалёў
  І. Алексіевіч
  А. Янушкевіч

15 мая 2018 года старшынёй праўлення клуба стаў Дыега Марадона. Кантракт з клубам быў разлічаны на тры гады. Аргенцінец павінен быў займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця клуба, а таксама ўзаемадзейнічаць з усімі яго структурнымі падраздзяленнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію. Аднак з ліпеня Марадона не прыязджаў у Беларусь.

У трэці раз берасцейцы заваявалі Кубак Беларусі па футболе у 2018 годзе. Фінал адбыўся 19 траўня на магілёўскім стадыёне «Спартак» з ФК БАТЭ. Барысаўчане двойчы вялі ў ліку, але дынамаўцы дзякуючы галам Арцёма Мілеўскага і Джоэля Фамее аднаўлялі раўнавагу. А на 89-й хвіліне Павел Няхайчык прынёс берасцейцам перамогу-3:2. Упершыню ў гісторыі турніру адной з каманд атрымалася заваяваць ганаровы трафей два года запар.

19 мая 2018
18:30
БАТЭ (Барысаў) 2:3 Дынама-Брэст Стадыён: «Спартак»,
Магілёў
Гледачоў: 7200
Суддзя: Сяргей Цынкевіч (Асіповічы)
М. Іваніч   13'   49' справаздача   33' А. Мілеўскі
  75' Дж. Фамее
  88' П. Няхайчык

24 лістапада 2019 года ў 29-м туры чэмпіянату Беларусі берасцейцы на сваім полі перамаглі «Віцебск» з лікам 1:0. У год тысячагоддзя Брэста «Дынама» датэрмінова заваявала залатыя медалі і першы чэмпіёнскі кубак у гісторыі клуба.

Дасягненні

правіць

СССР/БССР

правіць
  • 1/16 Кубка СССР 1969 года.
  • Трэцяе месца ў першай зоне 2-й лігі (трэці па рангу дывізіён у СССР), выйграўшы пераходны матч патрапілі ў першую лігу ў 1968 годзе.
  • Другое месца ў першай зоне 2-й лігі ў 1976 годзе.

Беларусь

правіць

Чэмпіянат Беларусі

Кубак Беларусі

Суперкубак Беларусі

Чэмпіянат Беларусі сярод дублёраў

  •   Срэбны прызёр (3): 2004, 2017, 2018
  •   Бронзавы прызёр: 2006

Заўзятары

правіць

Берасцейскія заўзятары лічацца аднымі з самых лепшых у Беларусі[1][2]. Акрамя Брэста у «Дынама» (Брэст) ёсьць заўзятары ў іншых гарадах Мінск, Пінск, Кобрын, Бяроза, Баранавічы.

Ультрас Дынама (Брэст) мае назву BWD (Blue-White Devils, Бела-Галубыя Д’яблы). Датай заснавання лічыцца 1 жніўня 1998 года, калі на матчы Дынама-Брэст — ФК Маладзечна была агранізавана першая падтрымка [14].

Узаемаадносіны з іншымі клубамі

правіць

Заўзятары «Дынама» (Брэст) падтрымліваюць сяброўскія адносіны з фанатамі Дынама (Мінск), ФК Хваля Пінск, ФК Кобрын. З замежных каманд: польская ФК Сталь Сталёва Воля (Сталёва Воля).

Прынцыповымі супернікамі на поле з’яўляецца гродзенскі Нёман, на трыбунах (сярод зяўзятараў): Белшына (Бабруйск), Шахцёр (Салігорск), МТЗ-РІПА, Гомель, Дняпро (Магілёў).

Заходняе дэрбі. Дынама (Брэст) — ФК Нёман Гродна

правіць

Прынцыповае суперніцтва ёсць у Дынама (Брэст) з Нёман (Гродна). Гульні абодвух каманд іменуюцца «Заходнім дэрбі». Суперніцтва складаецца не толькі па тэрытарыяльнаму прынцыпу: Гродна і Брэст знаходзяцца на захадзе Беларусі і сталыя удзельнікі Чэмпіяната Беларусі па футболе; але з-за матча сезона 2002 года, калі Дынама (Брэст) і Нёман (Гродна) гулялі паміж сабой у межах чэмпіяната Беларусі па футболе. Тады Дынама (Брэст) знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і не вырашала ніякіх задач, а Нёман (Гродна) наадварот — упершыню ў гісторыі — прэтэндаваў на перамогу ў чэмпіянаце і на працягу чэмпіяната ішоў на першым месцы. Дынама (Брэст) паказала прыцыповы спартыўны прынцып і згуляла з Нёман (Гродна) у нічыю — 1:1, «дзякуючы» гэтаму Нёман (Гродна) і Батэ (Барысаў) набралі аднолькавую колькасць балаў, быў назначаны залаты матч чэмпіяната Беларусі па футболе 2002 года ў якім у дадатковы час Батэ (Барысаў) перамог гарадзенцаў з «Нёмана» — 1:0, Батэ (Барысаў) стаў чэмпіёнам, а «Нёман» (Гродна) заняў толькі другое месца ў добра праведзеным сезоне. Нёман (Гродна) і па цяперашні час не можа пераадолець гэта дасягненне.

Дынамаўскае дэрбі: Дынама (Брэст) — Дынама (Мінск)

правіць

З’яляецца сяброўскім дэрбі, бо фанаты абодвух клубаў добра ставяцца адзін да аднаго. Часта можна назіраць, калі фанаты абодвух клубаў займаюць адзін сектар, ці сектары побач, і крычаць крычалкі разам.

Брэсцкае дэрбі. Дынама (Брэст) — Рух (Брэст)

правіць

Раней Рух (Брэст) быў спачатку клубам фанатаў Дынама, а потым перайшоў у фарм-клуб. У «Руха» з’яўляліся фаны і ён лічыўся сяброўскім клубам Дынама (Брэст)[14]. Але пасля таго, як клуб для выхада ў Вышэйшую лігу стаў самастоўным, стаўленне брэскіх заўзятараў да «Руха» рэзка пагоршылася.

Заўзятары (Ультрас)

правіць

Горад над Бугам

правіць

Перад пачаткам кожнага матча футбалісты «Дынама-Брэст» падыходзяць да сектара фанатаў і перакрыкваюцца лозунгам-поклічам «Горад над Бугам», пры гэтым астатнія сектары пры наяўнасці заўзятараў «Дынама-Брэста» далучаюцца да пераклічкі.

Зорнае неба

правіць

На працягу матча з удзелам ФК «Дынама-Брэст», асабліва ў хатніх матчах, у цёмны час сутак, заўзятары і фанаты здзяйсняюць пераклічку «Горад над Бугам» або рускае «Вперёд, Дінамо» (ці «Толькі, Дынама») з узняццем угару рэчаў (звычайна, мабільны тэлефон з уключаным ліхтарыкам), якія даюць святло.

Цяперашні склад

правіць

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[15].

Паз. Імя Нар.
16   Бр Міхаіл Казакевіч 2002
26   Бр Даніла Кашталян 2006
91   Бр Дзмітрый Дудар 1991
2   Аб Жорж Мусінга 1995
5   Аб Максім Касараб 2003
9   Аб Ягор Хралянкоў 2005
19   Аб Уладзіслаў Лях 1999
30   Аб Абдул Кабія 2001
33   Аб Арцём Рахманаў (капітан) 1990
34   Аб Аляксей Вакуліч (у арэндзе з «Арсенала» Тула) 1998
59   Аб Ілья Калпачук 1990
87   Аб Стэйн Эсано 1998
4   ПА Адэвале Аладае 2001
6   ПА Данііл Нарчук 2006
Паз. Імя Нар.
7   ПА Аляксандр Свірэпа (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 1999
11   ПА Дзяніс Кавалевіч 2001
15   ПА Сяргей Кісляк 1987
22   ПА Дэвід Твэ 1998
23   ПА Эдгар Аляхновіч 1987
24   ПА Ягор Карцоў (у арэндзе з «Ленінградца») 2000
27   ПА Арцём Турыч 2005
29   ПА Яраслаў Арашкевіч 2000
42   ПА Мікіта Бурак 2004
62   ПА Міхаіл Гардзяйчук 1989
10   Нап Ілья Чарняк 2002
55   Нап Ілья Сядро 2005
63   Нап Герман Баркоўскі 2002
78   Нап Ілья Юркевіч 2005

Ігракі ў арэндзе

правіць
Паз. Імя Нар.
77   Аб Ілья Багдановіч (у «Белшыне» да снежня 2024 года) 2004
17   ПА Мацвей Дукса (у «Смаргоні» да снежня 2024 года) 2003
98   ПА Аляксандр Фісюк (у «Ніве» да снежня 2024 года) 2003
Паз. Імя Нар.
  ПА Дзмітрый Лясняк (у «Ніве» да снежня 2024 года) 2004
8   Нап Джасфат Лапага (у «Нафтане» да снежня 2024 года) 2002
88   Нап Мікіта Люкевіч (у АБФФ-U17 да снежня 2024 года) 2006

Трэнерскі штаб

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Бамбардзіры Мячы Заўвагі
1992 Першая (Д1) 3 15 8 3 4 21–10 19 Паўфінал   Аляксандр Герасімук,
  Валерый Кандраценка
4
1992/93 Першая (Д1) 7 32 13 9 10 33–29 35 1/8 фіналу   Аляксандр Герасімук 5
1993/94 Першая (Д1) 8 30 11 9 10 30–29 31 Паўфінал   Юрый Лагодзіч,
  Андрэй Гарнастаеў
5
1994/95 Першая (Д1) 10 30 9 10 11 33–33 28 1/8 фіналу   Юрый Лагодзіч 8
1995 Першая (Д1) 10 15 5 2 8 27–32 17 1/8 фіналу   Юрый Лагодзіч 6
1996 Першая (Д1) 10 30 7 11 12 39–43 32 Чвэрцьфінал   Віталь Кірылка 12
1997 Першая (Д1) 7 30 12 6 12 44–52 42 1/8 фіналу   Раман Васілюк 12
1998 Вышэйшая (Д1) 9 28 12 2 14 40–40 38 1/8 фіналу   Раман Васілюк 18 Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 7 30 14 4 12 59–52 46 Чвэрцьфінал   Раман Васілюк 17
2000 Вышэйшая (Д1) 10 30 10 4 16 37–51 34 1/8 фіналу   Максім Сухавееў 8
2001 Вышэйшая (Д1) 11 26 8 5 13 26–38 29 Паўфінал   Вадзім Бойка 10
2002 Вышэйшая (Д1) 10 26 8 8 10 25–26 32 1/8 фіналу   Вадзім Бойка 11
2003 Вышэйшая (Д1) 11 30 5 12 13 21–49 27 1/16 фіналу   Андрэй Лясюк,
  Раман Свінціцкі
3
2004 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 9 11 39–41 39 1/8 фіналу   Раман Васілюк 17
2005 Вышэйшая (Д1) 8 26 11 3 12 39–33 36 Чвэрцьфінал   Вадзім Бойка 12
2006 Вышэйшая (Д1) 9 26 8 7 11 17–31 31 Пераможца   Дзмітрый Мазалеўскі 5
2007 Вышэйшая (Д1) 12 26 6 8 13 23–31 25 1/8 фіналу   Віктар Сокал 9
2008 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 8 9 40–34 47 1/16 фіналу   Дзмітрый Мазалеўскі 13
2009 Вышэйшая (Д1) 5 26 10 8 8 30–24 38 1/16 фіналу   Раман Васілюк 11
2010 Вышэйшая (Д1) 5 33 12 10 11 48–40 46 Чвэрцьфінал   Мікалай Януш 10
2011 Вышэйшая (Д1) 10 33 8 11 14 38–46 35 Чвэрцьфінал   Давід Лазары 8
2012 Вышэйшая (Д1) 8 30 8 5 17 27–38 29 Чвэрцьфінал   Уладзімір Хвашчынскі 9
2013 Вышэйшая (Д1) 8 32 11 7 14 32–41 40 1/8 фіналу   Мікалай Сігневіч 10
2014 Вышэйшая (Д1) 11 32 7 5 20 29–68 26 Паўфінал   Раман Васілюк 8
2015 Вышэйшая (Д1) 12 26 7 3 16 23–42 24 1/8 фіналу   Раман Васілюк 8
2016 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 7 12 38–38 40 Пераможца   Джаэл Фамее,
  Ідрыса Куятэ
5
2017 Вышэйшая (Д1) 4 30 14 9 7 47–26 51 Пераможца   Леандра Торэс 10
2018 Вышэйшая (Д1) 6 30 14 10 6 52–30 52 1/8 фіналу   Павел Савіцкі 15
2019 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 6 1 70–22 75 Фіналіст   Дзяніс Лапцеў,
  Павел Няхайчык
12
2020 Вышэйшая (Д1) 4 30 17 3 10 63–40 54 1/8 фіналу   Дзяніс Лапцеў 11
2021 Вышэйшая (Д1) 6 30 8 14 8 32–32 38 Чвэрцьфінал   Станіслаў Беленькі 13
2022 Вышэйшая (Д1) 13 30 5 12 13 29–43 27 1/8 фіналу   Міхаіл Гардзяйчук 5
2023 Вышэйшая (Д1) 10 28 9 3 16 33–50 30 1/8 фіналу   Міхаіл Гардзяйчук 12

Буйныя перамогі і паразы

правіць

Міжнародныя кубкі

правіць
Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2007—2008 Кубак УЕФА 1 к/р   Металург (Ліепая) 1:1 (Г) 1:2 (Х) 2:3  
2017—2018 Ліга Еўропы 2 к/р   Альтах 1:1 (Г) 0:3 (Х) 1:4  
2018—2019 Ліга Еўропы 2 к/р   Атрамітас (Афіны) 4:3 (Х) 1:1 (Г) 5:4  
3 к/р   Апалон (Лімасол) 0:4 (Г) 1:0 (Х) 1:4  
2020—2021 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Астана (Нур-Султан) 6:3 (Х)  
2 к/р   Сараева 2:1 (Х)  
3 к/р   Макабі (Тэль-Авіў) 0:1 (Г)  
2020—2021 Ліга Еўропы плэй-оф   Лудагорац (Разград) 0:2 (Х)  
2021—2022 Ліга канферэнцый 2 к/р   Вікторыя (Пльзень) 1:2 (Г) 1:2 (Х) 2:4  

Фарм-клубы

правіць

У 1995—1998 гг. у Другой (трэцяй) лізе (Д3) гуляла команда «Дынама»-2 Брэст[16].

Сезон Чэмпіянат, ліга Месца Г П Н П Мячы А Заўвагі
1995 Трэцяя ліга, зона «А» 8 з 11 10 3 3 4 11-17 12
1996 Трэцяя ліга, зона «А» 9 з 15 28 11 1 16 31-53 34 У зоне «А» гуляў таксама дынамаўскі фарм-клуб «Берэст»[17].
1997 Трэцяя ліга, зона «Б» 7 з 15 28 12 3 13 50-36 39
1998 Другая ліга, зона «Б» 11 з 16 30 9 6 15 47-58 33

Яшчэ адзін фарм-клуб Рух створаны ў 2016 годзе на базе клуба заўзятараў «Дынама-Брэст». Першапачаткова аматарскі клуб у 2017 годзе заявіўся ў чэмпіянат Брэсцкай вобласці, у гэты час у каманду сталі прыцягвацца ў асноўным выхаванцы і былыя дублёры брэсцкага «Дынама». У лістападзе 2017 года стала вядома, што «Рух» стаў фарм-клубам «Дынама» і на наступны сезон заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, а галоўным трэнерам стане вядомы беларускі футбаліст і трэнер Андрэй Зыгмантовіч[18].

У сезоне 2018 склад каманды ў асноўным склалі былыя дублёры «Дынама», якія паспелі згуляць у розных лігах беларускага чэмпіянату. Ад самага пачатку каманда ўпэўнена ішла ўверсе табліцы, доўгі час змагалася за першы радок з «Крумкачамі», і толькі па выніках апошняга тура «Рух» забяспечыў перамогу ў лізе.

У сезоне 2019 «Рух» перастаў быць фарм-клубам «Дынама» і стаў самастойнай камандай, каб заявіцца у Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года футбольны клуб Дынама-Брэст абвясціў аб стварэнні даччынай каманды «Дынама-Брэст-1960» (Маларыта). У першапачатковы склад калектыву былі прыцягнутыя футбалісты з Брэста і Брэсцкай вобласці, якія да гэтага пакінулі «Дынама-Брэст» або «Рух»[19]. У дэбютным для сябе сезоне клуб заняў 7-е месца.

Сезон Ліга М Г П Н П РМ А Кубак Беларусі Заўвагі
2020 Другая ліга (Група А) 4 (11) 20 13 2 5 71 — 29 41 не ўдзельнічала Стыкавыя матчы за 7-8-ае месца
2020 Стыкавыя матчы 2 1 0 1 7 — 2 3 7-ае месца

У красавіку 2021 года было абвешчана аб правядзенні рэбрэндынгу. Клуб змяніў назву на «Маларыта».[20] і клуб перастаў быць фарм-клубам Дынама-Брэст.

З 2001 года праводзіцца турнір дублёраў каманд вышэйшай лігі. Дублюючы склад брэсцкага «Дынама» тройчы станавіўся срэбным прызёрам (2004, 2017, 2018) і адзін раз — бронзавым (2006).

Галоўныя трэнеры

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б Берасцейскае "Дынама" стала самай наведвальнай камандай ЧБ па футболе з лепшым вынікам за 17 гадоў (3 снежня 2019).(недаступная спасылка) (руск.)
  2. а б Берасцейскае "Дынама" ўвайшло ў топ - 3 самых наведвальных каманд за ўсю гісторыю чэмпіянатаў Беларусі (4 снежня 2019). (руск.)
  3. «Бресту» вярнулі назву «Дынама»
  4. Гісторыя Дынама Брэст (руск.)(недаступная спасылка). Дынама Брэст (06 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2013. Праверана 1 лютага 2022.
  5. Васіль Курылаў
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 7 мая 2021.
  7. [1]
  8. брэсцкае «Дынама» памяняе сваю назву?
  9. у новым сезоне брэсцкае «Дынама» будзе называцца ФК «Брэст» Архівавана 4 лістапада 2019.
  10. Футбол. Васіль Сарычаў: развал каманды майстроў з абласнога цэнтра — не проста надзвычайнае здарэнне. Гэта сімптом і пляма на рэпутацыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 7 мая 2021.
  11. Футбол. Брэсцкае «Дынама» атрымала ад аблвыканкама 500 млн рублёў. Каманда будзе выступаць у вышэйшай лізе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 7 мая 2021.
  12. Шэйх з ААЭ распавёў, што падштурхнула яго на супрацоўніцтва з брэсцкім «Дынама» Архівавана 23 студзеня 2021.
  13. а б «З Румасам сяброўскія адносіны». Бізнэсовец, які прывез Марадону ў Брэст, даў вялікае інтэрв’ю Архівавана 4 лістапада 2019.
  14. а б Фан-секта берасцейскага "Дынама". Востравок са сваім статутам (17 кастрычніка 2017).(недаступная спасылка) (руск.)
  15. ОСНОВНОЙ СОСТАВ (руск.). Афіцыйны сайт брэсцкага «Дынама». Праверана 7 сакавіка 2024.
  16. «Дынама»-2, г. Брэст на сайце Footballfacts.ru
  17. ФК «Берэст», г. Брэст на сайце Footballfacts.ru
  18. У 2018 годзе фарм-клуб берасцейскага «Дынама» «Рух» выступіць у другой лізе
  19. «Дынама-Брэст-1960» заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі і будзе праводзіць матчы ў райцэнтры.
  20. «Дынама-Брэст-1960» прыняло рашэнне аб правядзенні рэбрэндынгу.

Спасылкі

правіць