Юрый Анатолевіч Курненін
Юрый Курненін | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Юрый Анатолевіч Курненін | |
Нарадзіўся | 14 чэрвеня 1954 Арэхава-Зуева, Маскоўская вобласць, РСФСР | |
Памёр | 30 ліпеня 2009 (55 гадоў) Мінск | |
Пахаванне | ||
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 171 см | |
Пазіцыя | абаронца | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
1971 — 1975 | ![]() |
17 (2) |
1976 — 1987 | ![]() |
315 (26) |
Трэнерская кар’ера | ||
1989 — 1990 | ![]() |
трэнер |
1991 — 1992 | ![]() ![]() | |
1994 | ![]() | |
1996 | ![]() | |
1997 | ![]() | |
1999 — 2000 | ![]() | |
2001 | ![]() |
трэнер |
2002 — 2003 | ![]() |
трэнер |
2003 | ![]() |
трэнер |
2003 — 2005 | ![]() |
трэнер |
2006 — 2009 | ![]() | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца |
Юрый Анатолевіч Курненін (14 чэрвеня 1954, Арэхава-Зуева, РСФСР — 30 ліпеня 2009, Мінск, Беларусь[1]) — беларускі футбаліст і трэнер. Выступаў на некалькіх амплуа — крайні нападнік, левы паўабаронца і абаронца. Майстар спорту.
Кар’ера ігракаПравіць
Выхаванец футбольнай школы «Сцяг працы», з 1972 выступаў за маскоўскае «Дынама». У 1976 перайшоў у мінскае «Дынама», дзе выступаў да завяршэння кар’еры ў 1987. Быў капітанам мінскай каманды ў 1983—1984. У 1982 у складзе «Дынама» стаў чэмпіёнам СССР, а пазней, у 1983, стаў аўтарам першага гола беларускіх клубаў у еўракубках (у вароты швейцарскага «Грасхопера»).
Тройчы (1982, 1983, 1984) трапляў у спіс 33 лепшых футбалістаў СССР.
Кар’ера трэнераПравіць
У 1983 скончыў БДІФК. З 1989 перайшоў на трэнерскую працу. Узначальваў віцебскі КІМ, брэсцкае «Дынама». Апошняе прывёў да бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі 1992. Пазней працаваў у расійскім «Саматлоры», у 1996 узначальваў нацыянальную зборную Сірыі.
У 1999 вярнуўся ў Беларусь, трэніраваў мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр». У 2003 увайшоў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі, дзе дапамагаў свайму былому таварышу па «Дынама» Анатолю Байдачнаму.
У лютым 2006 узначаліў моладзевую зборную Беларусі. Вывеў яе ў фінальны этап моладзевага чэмпіянату Еўропы 2009.
Памёр 30 ліпеня 2009 у сне.