Андрэй Уладзіміравіч Лебедзеў (футбаліст)

беларускі футбаліст

Андрэй Лебедзеў (нар. 1 лютага 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».

Футбол
Андрэй Лебедзеў
AndreiLebedew2.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андрэй Уладзіміравіч Лебедзеў
Нарадзіўся 1 лютага 1991(1991-02-01)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Беларусь Віцебск 9 (0)
2010—2013 Аўстрыя Рапід (Вена) 0 (0)
2010—2011   Аўстрыя Рапід II (Вена) 31 (2)
2011—2012   Аўстрыя Лустэнау 07 16 (0)
2012—2013   Аўстрыя Фёрст (Вена) 30 (1)
2013—2014 Аўстрыя Фёрст (Вена) 47 (4)
2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 16 (1)
2016 Беларусь Віцебск 25 (1)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 38 (1)
2018—2020 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 36 (0)
2021— Беларусь Віцебск
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Андрэй Уладзіміравіч Лебедзеў на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2009 стаў прыцягвацца да асноўнага складу.

У студзені 2010 года падпісаў кантракт з аўстрыйскім клубам «Рапід» з Вены да лета 2013 года. Выступаў, аднак, за другую каманду «Рапіда», а пасля стаў аддавацца ў арэнды. Па заканчэнні кантракта з «Рапідам» улетку 2013 года перайшоў у клуб «Фёрст», з якім гуляў у Другой аўстрыйскай Бундэслізе. Па выніках сезона 2013/14 «Фёрст» вылецеў у Рэгіянальную лігу. Лебедзеў яшчэ некаторы час працягваў выступаць за клуб, але ў канцы 2014 года пакінуў яго.

У сакавіку 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[2]. У складзе «Нафтана» стаў гуляць у апорнай зоне, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў Наваполацк[3].

Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у мінскае «Дынама», але не падышоў сталічнаму клубу[4]. У выніку вярнуўся ў «Віцебск» і ў лютым падпісаў кантракт[5]. У пачатку сезона выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, з-за якой да канца сезона зноў толькі выхадзіў на замену.

У снежні 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[6]. Хутка замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[7] і неўзабаве перайшоў у казахстанскі «Жэтысу»[8], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2019 стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна. Пакінуў «Жэтысу» па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2019 года[9].

У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», а ў лютым 2020 года вярнуўся ў «Жэтысу»[10], аднак з’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[11].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2009 выступаў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы. Пасля гуляў таксама за моладзевую зборную Беларусі.

Палітычныя поглядыПравіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[12][13].

ДасягненніПравіць

Зноскі