Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзімір Хвашчынскі)

Уладзімір Хвашчынскі (нар. 10 мая 1990, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба мінскага «Каспій» з Актау (у арэндзе з мінскага «Дынама») і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Уладзімір Хвашчынскі
Uladzimir Khvashchynski.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Аляксандравіч Хвашчынскі
Нарадзіўся 10 мая 1990(1990-05-10)[1] (31 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Каспій
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Беларусь Брэст 90 (17)
2013—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 30 (3)
2014   Беларусь Мінск 16 (6)
2015 Беларусь Мінск 25 (10)
2016—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 76 (23)
2019—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 12 (1)
2020   Беларусь Мінск 13 (5)
2020— Беларусь Дынама (Мінск) 17 (4)
2021—   Казахстан Каспій (Актау)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 6 (1)
2012—2013 Беларусь Беларусь 4 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2015

Клубная кар’ераПравіць

«Дынама» БрэстПравіць

Выхаванец брэсцкага футбола, у 2008 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду брэсцкага «Дынама». У 2012 годзе, пасля таго як клуб пакінулі Дзмітрый Мазалеўскі і Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.

«Дынама» МінскПравіць

У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаючы звачайна на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену. У сезоне 2014 канчаткова страціў месца ў аснове мінскага клуба. Выступаў пераважна за дубль, за асноўную каманду толькі 5 разоў выхадзіў на замену. У выніку ў ліпені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў футбольны клуб «Мінск»[2], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка.

У студзені 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[3], якое ўзначаліў чэшскі спецыяліст Душан Угрын. Правёў разам з асноўнай камандай дынамаўцаў першыя два турэцкіх зборы (люты 2015), па выніках якіх не здолеў замацавацца ў складзе. У сакавіку 2015 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоў[4].

Усяго нападнік правёў за мінскае «Дынама» 38 матчаў ва ўсіх турнірах (чэмпіянат і Кубак Беларусі, адборачныя раўнды Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 4 галы.

«Мінск»Правіць

Адразу пасля расстання з «Дынама» Уладзімір далучыўся да складу «Мінска», разам з якім адправіўся на замежны збор[5]. 26 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з «гараджанамі»[6].

У складзе «Мінска» замацаваўся ў аснове, гуляючы на розных пазіцыях у нападзенні і паўабароне. З 10 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі 2015.

У студзені 2016 года стала вядома, што Хвашчынскі мае намер працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце[7].

Вяртанне ў «Дынама»Правіць

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», і ў лютым вярнуўся ў склад дынамаўцаў[8]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але ўлетку, пасля прыходу на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, здолеў стаць асноўным нападнікам мінчан, у выніку з 10 галамі (8 у чэмпіянаце, 1 у Кубку Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на наступны сезон[9], а ў жніўні 2017 года — да канца сезона 2018[10]. У сезоне 2017 заставаўся адным з асноўных нападнікаў, за сезон забіў 10 галоў (9 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Лізе Еўропы).

Сезон 2018 пачынаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. З верасня зноў стаў часцей выхадзіць на замену. Усяго за сезон забіў 9 галоў (6 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у Лізе Еўропы) і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў «Дынама»[11].

«Шахцёр»Правіць

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12]. Не здолеў стаць іграком асновы, звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск»[13], дзе стаў асноўным іграком. У ліпені 2020 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Салігорск[14] і разарваў кантракт з «Шахцёрам»[15],

Трэці прыход у «Дынама» МінскПравіць

У ліпені 2019 года, пасля сыходу з «Шахцёра», зноў стаў іграком мінскага «Дынама»[16]. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[17].

У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выхадзіў выключна на замену. У ліпені 2021 года быў адпраўлены ў арэнду ў казахстанскі клуб «Каспій»[18].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў двух матчах). У 2011—2012 гадах — ігрок алімпійскай зборнай Беларусі.

14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі. 25 сакавіка 2013 года забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць Канады.

ДасягненніПравіць

Зноскі

  1. Vladimir Khvashchinski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Минск» арендовал Хващинского
  3. Кузьменок и Хващинский начнут подготовку к сезону в составе минского «Динамо»
  4. Минское "Динамо" расторгло контракт с Владимиром Хващинским
  5. Хващинский отправился с «Минском» на сбор в Турцию
  6. Владимир Хващинский подписал контракт с "Минском"
  7. Владимир Хващинский покинул "Минск"
  8. Хващинский, Шрамченко и Козлов подписали контракты с минским "Динамо"
  9. Минское "Динамо" продлило контракт с Хващинским
  10. Хващинский продлил контракт с минским "Динамо"
  11. Минское «Динамо» объявило об уходе Хващинского
  12. Хващинский продолжит карьеру в "Шахтере"
  13. "Минск" арендовал у "Шахтера" Хващинского
  14. Владимир Хващинский вернулся в Солигорск
  15. Владимир Хващинский вернулся в "Шахтер", но ненадолго
  16. Хващинский вновь в минском "Динамо"
  17. Хващинский продлил контракт с минским "Динамо"
  18. Минское "Динамо" отдало Хващинского в аренду в Казахстан

СпасылкіПравіць