Дзмітрый Дзмітрыевіч Мазалеўскі

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Мазалеўскі)

Дзмітрый Мазалеўскі (нар. 30 красавіка 1985, Брэст) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Вядомы па выступах за брэсцкае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. Прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзмітрый Мазалеўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Дзмітрыевіч Мазалеўскі
Нарадзіўся 30 красавіка 1985(1985-04-30)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2011 Беларусь Дынама (Брэст) 228 (58)
2012—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 51 (14)
2016 Ганконг Ганконг Рэйнджэрс 0 (0)
2017 Беларусь Дынама (Брэст) 10 (1)
2017 Літва Атлантас (Клайпеда) 16 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
2007—2012 Беларусь Беларусь 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2019 Беларусь Дынама (Брэст) дубль
2020—2022 Беларусь Дынама (Брэст) трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец брэсцкага футбола, спачатку гуляў за дубль мясцовага «Дынама», з 2003 года выступаў за асноўную каманду. У 2007 годзе з «Дынама» выйграў Кубак Беларусі, усталяваўшы рэкорд — 9 галоў за розыгрыш.

У снежні 2011 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе таксама замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. Пасля аднаўлення ад траўмы Віталя Радзівонава стаў радзей з’яўляцца ў асноўным складзе, а ў чэрвені 2012 года і сам атрымаў траўму. Пазней вярнуў месца ў аснове. Усяго ў сезоне 2012 забіў 9 галоў у чэмпіянаце, што стала найлепшым паказчыкам у камандзе пасля Рэнана Брэсана.

У сезоне 2013 з’яўляўся на полі эпізадычна, што ў многім было звязана з траўмамі (адсутнічаў з-за іх у чэрвені-ліпені і з кастрычніка 2013 года). Сезон 2014 з-за траўм увогуле поўнасцю прапусціў.

У жніўні 2015 года аднавіўся ад траўмы, некаторы час выступаў за рэвервовы склад, а 16 кастрычніка 2015 года пасля двухгадовага перапынку з’явіўся на полі ў матчы Вышэйшай лігі супраць «Віцебска» (2:0), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай; перамога дазволіла БАТЭ заўчасна заваяваць чарговае чэмпіёнства. Неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка барысаўчан. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. Сезон 2016 пачаў у асноўным складзе, але пазней трапіў на лаўку запасных. 12 верасня 2016 года пагадненне з нападнікам было разарвана[4].

Пасля зыходу з БАТЭ некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама»[5], а 3 кастрычніка 2016 года падпісаў кантракт з клубам «Ганконг Рэйнджэрс»[6]. Аднак, ужо 24 кастрычніка разарваў кантракт з «Ганконг Рэйнджэрс», не правёўшы ніводнага афіцыйнага матча за гэты клуб[7].

У лютым 2017 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[8]. Пачынаў сезон 2017 у стартавым складзе дынамаўцаў, але пазней страціў месца ў аснове. У ліпені 2017 года кантракт нападніка па пагадненні бакоў быў разарваны[9], і неўзабаве той папоўніў склад літоўскага клуба «Атлантас»[10].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

У 2007 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, але згуляў за яе толькі ў трох матчах (два ў 2007 годзе, адзін у 2012).

Трэнерская кар’ера правіць

У пачатку 2018 года трэніраваўся з другой камандай брэсцкага «Дынама», а ў сакавіку, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на трэнерскую працу ў клубе[11]. У сакавіку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубля «Дынама»[12]. У студзені 2020 года стаў памочнікам Сяргея Кавальчука ў асноўнай камандзе дынамаўцаў[13]. Пакінуў трэнерскі штаб «Дынама» разам з Кавальчуком у маі 2022 года[14].

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Dmitri Mozolevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Mazalewski // FBref.com
  3. БАТЭ продлил контракт с Мозолевским
  4. БАТЭ расторг контракт с Дмитрием Мозолевским
  5. Мозолевский тренируется с брестским «Динамо»
  6. Дмитрий Мозолевский подписал контракт с "Гонконг Рейнджерс" (ВИДЕО)
  7. Дмитрий Мозолевский спустя 20 дней расторг контракт с "Гонконг Рейнджерс"
  8. Дмитрий Мозолевский и испанский хавбек Борха Докаль стали игроками брестского "Динамо"
  9. Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским
  10. Мозолевский перешел в «Атлантас»
  11. Дмитрий Мозолевский завершил карьеру футболиста
  12. Мозолевский возглавил дубль брестского "Динамо"
  13. Брестское "Динамо" представило обновленный тренерский штаб (ВИДЕО)
  14. Брестское "Динамо" рассталось с Сергеем Ковальчуком

Спасылкі правіць