Мікалай Мікалаевіч Януш

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Мікалай Януш)

Мікалай Януш (нар. 9 верасня 1984, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст, нападнік. Двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі (2014, 2015).

Футбол
Мікалай Януш
Поўнае імя Мікалай Мікалаевіч Януш
Нарадзіўся 9 верасня 1984(1984-09-09)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Партызан (Салігорск)
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 203 (46)
2010—2011 Беларусь Дынама (Брэст) 35 (10)
2012—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 179 (72)
2018   Беларусь Нёман (Гродна) 28 (4)
2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 20 (9)
2022 Беларусь Партызан (Салігорск) 6 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015—2016 Беларусь Беларусь 4 (0)
Трэнерская кар’ера
2021— Беларусь Партызан (Салігорск)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 лістапада 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 чэрвеня 2016

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам салігорскага «Партызана».

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мікашэвіцкага футбола, доўгі час гуляў за «Граніт», пасля вылету мікашэвіцкага клуба з Вышэйшай лігі перайшоў у брэсцкае «Дынама». У першым туры чэмпіянату 2011 атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь сезон.

«Шахцёр»

правіць

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Спачатку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У чэрвені 2012 года атрымаў траўму, вярнуўся ў верасні і неўзабаве зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У сезоне 2013, пасля зыходу з каманды Дзмітрыя Камароўскага, яшчэ больш замацаваўся на пазіцыі адзінага форварда. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[3]. Выдатна правёў сезон 2014, калі з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі. Акрамя таго, 14 верасня 2014 года за 5 хвілін аформіў хет-трык у браму мінскага «Дынама», пасля чаго нават атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі[4], хоць на полі так і не з’явіўся.

У снежні 2014 года чарговы раз падоўжыў кантракт з салігорцамі[5]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным нападнікам «Шахцёра». Чэмпіянат пачаў дублем у браму «Слуцка», пазней адзначыўся покерам у браму «Славіі» (10 жніўня) і хет-трыкам у браму «Нафтана» (31 кастрычніка). У выніку зноў стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату з 15 галамі. У лістападзе 2015 года вырашыў застацца ў Салігорску і на наступны сезон[6].

У сезоне 2016 забіў 12 галоў у чэмпіянаце Беларусі, заняўшы трэцяе месца ў спісе бамбардзіраў пасля прадстаўнікоў барысаўскага БАТЭ Міхаіла Гардзейчука і Віталя Радзівонава. З ліпеня па верасень 2016 года амаль не гуляў з-за траўм. У снежні 2016 года падпісаў новае пагадненне з салігорцамі[7]. У першай палове сезона 2017, гуляючы ў якасці нападніка, нярэдка выхадзіў на замену, пазней стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі атакуючага паўабаронцы і замацаваўся ў стартавым складзе. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Януш падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[8].

«Нёман»

правіць

У пачатку 2018 года стала вядома, што галоўны трэнер «Шахцёра» Марак Зуб не разлічвае на Януша ў новым сезоне, і той не паляцеў з камандай на збор у Турцыю[9]. У лютым 2018 года на правах арэнды далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[10]. У складзе гродзенцаў стаў іграком стартавага складу, выступаў у якасці атакуючага паўабаронцы. У снежні 2018 года вярнуўся ў Салігорск[11].

Вяртанне ў «Шахцёр»

правіць

Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Шахцёрам» і ў выніку пачаў сезон у яго складзе. Спачатку разглядаўся як ігрок ратацыі і звычайна выхадзіў на замену, аднак неўзабаве дзякуючы добрай выніковасці стаў часам з’яўляцца і ў стартавым складзе. У выніку з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Шахцёра» ў чэмпіянаце. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскі клуб[12].

«Іслач»

правіць

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Іслаччу»[13]. Стаў асноўным іграком каманды, з 9 галамі стаў адным з найлепшым бамбардзіраў клуба ў сезоне.

У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[14] і неўзабаве абвясціў пра завяршэнне кар’еры[15].

Міжнародная кар’ера

правіць

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[4], але тады так і не з’явіўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Габона[16].

Трэнерская кар’ера

правіць

У красавіку 2021 года стала вядома, што Мікалай Януш далучыўся да салігорскага «Партызана» з Другой лігі ў якасці гуляючага трэнера[17]. Пазней было вызначана, што ён не будзе выхадзіць на поле, а засяродзіцца на трэнерскай працы.

У ліпені 2022 года быў заяўлены за «Партызан» у якасці іграка, 23 ліпеня выйшаў на замену ў канцы матча супраць слуцкага «Спартака» (7:1).

Грамадскае жыццё

правіць

Мікалай Януш першым з беларускіх футбалістаў стаў выкарыстоўваць беларускую мову ў публічных выступах, а таксама сацыяльных сетках. У ліпені 2016 года разам з беларускім каментатарам Уладзімірам Навіцкім у жывым эфіры каментаваў гульню Лігі Еўропы «Шахцёр» (Салігорск) — «Рунавік» (Фарэры). Гэта першы выпадак, калі дзейны футбаліст працаваў на матчы па-беларуску[18].

Дасягненні

правіць

Як футбаліст

правіць

Як трэнер

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 Д2 Граніт   23 0
2003 Д2 Граніт   27 1
2004 Д2 Граніт   29 4
2005 Д2 Граніт   29 10
2006 Д2 Мікашэвічы   25 7
2007 Д2 Граніт-Мікашэвічы   25 12
2008 Д1 Граніт-Мікашэвічы   19 7
2009 Д1 Граніт   26 5
2010 Д1 Дынама   28 10
2011 Д1 Дынама   7 0
2012 Д1 Шахцёр   22 8
2013 Д1 Шахцёр   28 6
2014 Д1 Шахцёр   28 15
2015 Д1 Шахцёр   25 15
2016 Д1 Шахцёр   24 12
2017 Д1 Шахцёр   26 5
2018 Д1 Нёман   28 4
2019 Д1 Шахцёр   26 11
2020 Д1 Іслач   20 9
2022 Д3 Партызан   6 2

Крыніцы

правіць
  1. Nikolai Yanush // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikalay Yanush // FBref.com
  3. Николай Януш продлил соглашение с "Шахтером" (руск.). football.by (12 снежня 2013). Праверана 21 лістапада 2023.
  4. а б Родионов, Сиваков, Брессан, Жевнов и Януш вызваны в сборную Беларуси, Глеб – вне состава (руск.). by.tribuna.com.
  5. Николай Януш продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (15 снежня 2014). Праверана 21 лістапада 2023.
  6. Николай Януш: "Моим приоритетом было остаться в "Шахтере". В итоге мы нашли взаимопонимание с клубом" (руск.). football.by (24 лістапада 2015). Праверана 21 лістапада 2023.
  7. Николай Януш продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (5 снежня 2016). Праверана 21 лістапада 2023.
  8. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  9. Николай Януш: «Зуб сказал, что по возрасту мы с Рыбаком уже не подходим команде, буду прорабатывать варианты аренды» (руск.). by.tribuna.com.
  10. "Неман" договорился с "Шахтером" об аренде Николая Януша (руск.). football.by (14 лютага 2018). Праверана 21 лістапада 2023.
  11. Януш вернулся в "Шахтер" из аренды в "Немане" (руск.). football.by (5 снежня 2018). Праверана 21 лістапада 2023.
  12. Януш, Бакай, Рыбак и Ковалев официально покинули "Шахтер" (руск.). football.by (31 снежня 2019). Праверана 21 лістапада 2023.
  13. Януш подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (20 студзеня 2020). Праверана 21 лістапада 2023.
  14. Николай Януш ушел из "Ислочи" (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 21 лістапада 2023.
  15. Николай Януш объявил о завершении карьеры (руск.). football.by (9 студзеня 2021). Праверана 21 лістапада 2023.
  16. Беларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной (руск.). football.by (30 сакавіка 2015). Праверана 21 лістапада 2023.
  17. Николай Януш возобновит карьеру. Играть будет в Д3 (руск.). football.by (22 красавіка 2021). Праверана 21 лістапада 2023.
  18. Уладзімір Навіцкі і футбаліст Мікалай Януш пракаментавалі гульню па-беларуску . Наша Ніва (7 ліпеня 2016). Праверана 21 лістапада 2023.

Спасылкі

правіць