Дзмітрый Аляксандравіч Камароўскі
Дзмітрый Камароўскі (нар. 10 кастрычніка 1986, Балбасава) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Іслач».
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Камароўскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 кастрычніка 1986[1][2] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера Правіць
З 2002 года гуляў за барысаўскі БАТЭ, пасля перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Не замацаваўся ў клубе і вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком наваполацкага «Нафтана».
З 2010 года быў іграком салігорскага «Шахцёра». Хутка замацаваўся ў аснове салігорскага клуба, тройчы дапамог яму ўзяць срэбныя медалі чэмпіянату. Выступаў звычайна на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 10 красавіка 2012 года ў матчы супраць «Мінска» аформіў покер.
У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель»[3], але ўжо ў чэрвені 2013 года перабраўся ў Расію, стаўшы іграком «Ротара»[4].
У лістападзе 2013 года, разарваўшы кантракт з «Ротарам», вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы трохгадовы кантракт[5]. У складзе «Гомеля» стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, таксама стаў капітанам каманды. У студзені 2015 года кантракт з гомельскім клубам быў разарваны[6], і неўзабаве Дзмітрый зноў апынуўся ў салігорскім «Шахцёры»[7]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў аснове, стаў выступаць пераважна на пазіцыі «пад нападнікам», дапамагаючы Мікалаю Янушу. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр», бачачы ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы Арцёма Старгародскага, вырашыў не падаўжаць кантракт з Камароўскім, і той пакінуў клуб[8].
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[9]. Быў трывалым іграком асновы, але ў чэрвені 2016 года па пагадненні бакоў кантракт з «Белшынай» быў разарваны[10]. Неўзабаве стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», з якой 22 ліпеня падпісаў кантракт[11]. У складзе «Іслачы» хутка замацаваўся ў стартавым складзе, выступаючы на пазіцыі нападніка або атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў студзені 2017 года пакінуў «Іслач»[12], хоць пазней трэніраваўся з камандай[13].
У лютым 2017 года накіраваўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[14]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[15] і хутка зноў далучыўся да «Іслачы», у ліпені афіцыйна вярнуўшыся ў каманду[16]. Дапамог «Іслачы» па выніках сезона 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2018 выйшаў у стартавым складзе ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, 2 снежня ў матчы апошняга тура аформіў хет-трык у браму магілёўскага «Дняпра», чым дапамог «Іслачы» атрымаць валявую перамогу з лікам 3:2.
У сезоне 2019 стаў капітанам каманды. У другой палове 2019 года амаль не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[17]. У 2020 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[18]. Са жніўня па кастрычнік 2021 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым іграком каманды.
У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[19].
Міжнародная кар’ера Правіць
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года. У лютым 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную, згуляў за яе ў трох матчах.
Дасягненні Правіць
У сакавіку 2022 года далучыўся да трэнерскага штабу «Іслачы»[20]. У снежні 2022 года пасля сыходу Арцёма Радзькова стаў галоўным трэнерам каманды[21].
Дасягненні Правіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2003, 2004, 2010, 2011, 2012
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2010
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2002 | дубль | БАТЭ | 20 | 3 | |
2003 | Д1 | БАТЭ | 12 | 1 | |
2004 | Д1 | БАТЭ | 12 | 4 | |
2005 | Д1 | Тарпеда | 1 | 0 | |
2006 (2) | Д1 | Нафтан | 13 | 6 | |
2007 (1) | Д2 | Тарпеда | 4 | 0 | |
2007 (2) | Д1 | Нафтан | 13 | 2 | |
2008 | Д1 | Нафтан | 30 | 4 | |
2009 | Д1 | Нафтан | 21 | 2 | |
2010 | Д1 | Шахцёр | 33 | 6 | |
2011 | Д1 | Шахцёр | 33 | 8 | |
2012 | Д1 | Шахцёр | 30 | 11 | |
2013 (1) | Д1 | Гомель | 11 | 0 | |
2013/14 (1) | Д2 | Ротар | 14 | 2 | |
2014 | Д1 | Гомель | 30 | 7 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 24 | 5 | |
2016 (1) | Д1 | Белшына | 10 | 1 | |
2016 (2) | Д1 | Іслач | 11 | 3 | |
2017 (1) | Д1 | Нефтчы | 12 | 2 | |
2017 (2) | Д1 | Іслач | 13 | 2 | |
2018 | Д1 | Іслач | 30 | 8 | |
2019 | Д1 | Іслач | 18 | 8 | |
2020 | Д1 | Іслач | 28 | 7 | |
2021 | Д1 | Іслач | 19 | 8 |
Зноскі
- ↑ Dmitri Komarovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dzmitry Kamarowski // FBref.com
- ↑ Футбол. Дмитрий Комаровский перешел в «Гомель»
- ↑ Дмитрий Комаровский перешел в «Ротор»
- ↑ Дмитрий Комаровский подписал трехлетний контракт с «Гомелем»
- ↑ Дмитрий Комаровский официально расторг контракт с «Гомелем»
- ↑ Комаровский подписал контракт с «Шахтером»
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой
- ↑ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной"
- ↑ Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули "Белшину"
- ↑ Дмитрий Комаровский стал игроком "Ислочи"
- ↑ Дмитрий Комаровский покинул "Ислочь"
- ↑ Комаровский тренируется с «Ислочью»
- ↑ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи"
- ↑ Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи"
- ↑ Дмитрий Комаровский подписал контракт с "Ислочью"
- ↑ Комаровский продлил контракт с "Ислочью"
- ↑ Комаровский продлил контракт с "Ислочью"
- ↑ Дмитрий Комаровский принял решение завершить профессиональную карьеру
- ↑ Комаровский вошел в тренерский штаб "Ислочи"
- ↑ Комаровский возглавил "Ислочь" (руск.). football.by (7 снежня 2022). Праверана 8 снежня 2022.
Спасылкі Правіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)