Арцём Іванавіч Турыч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арцём Турыч)

Арцём Турыч (нар. 23 студзеня 2005, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама».

Футбол
Арцём Турыч
Поўнае імя Арцём Іванавіч Турыч
Нарадзіўся 23 студзеня 2005(2005-01-23)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 27
Маладзёжныя клубы
2012—2020 Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2021—2022 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2022—2023 Беларусь Цэнтр футбола (Брэст) 0 (0)
2022—2023   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 40 (2)
2024— Беларусь Дынама (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2023 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 лістапада 2023

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец брэсцкага «Дынама», выступаў за юнацкія каманды клуба. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе пачаў гуляць за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.

У чэрвені 2022 года трапіў у структуру брэсцкага «Цэнтра развіцця футбола» (былая акадэмія «Дынама» і «Руха»), а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў сталічны «Энергетык-БДУ»[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 жніўня 2022 года ў матчы з «Віцебскам» (3:0), калі выйшаў у стартавым складзе і адгуляў першы тайм, а на сёмай хвіліне сустрэчы адзначыўся голам. У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца на полі, пераважна выходзячы на замену. У жніўні 2023 года арэнда ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана яшчэ на год[3].

У студзені 2024 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы трохгадовы кантракт[4].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2021 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2021 дубль Рух   6 0
2022 (2) Д1 Энергетык-БДУ   15 1
2023 Д1 Энергетык-БДУ   25 1

Крыніцы правіць